25 лiстапада 2024, панядзелак, 22:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кулінковіч прысвяціў выступ на «Рок па вакацыях» Бябеніну (Фота, відэа)

2

Традыцыйныя восеньскія агледзіны найлепшых гуртоў «Рок па вакацыях» пасля летняга адпачынку адбыліся ў клубе «Рэактар».

Жывым духам РПВ быў Аляксандр Памідораў. Спачатку разам з гуртом ZM99 - пераспяваўшы ўласныя «Шабаны» - атрымалася яшчэ больш імпэтна, замест і без таго хуткага арыгіналу. Потым далучыўся да новага праекту Рамана Арлова «Ў нескладовае», каб парэчытацівіць на фоне новай кампазіцыі. Раман Арлоў заўважна хваляваўся, яго новы гурт настройваўся вельмі доўга, але поп-рокавыя песні, аздобленыя, дзе рэпам, дзе - брыт-попавым вакалам, прыйшліся публіцы даспадобы, піша «Наша Ніва».

«Краму», якая як заўсёды грэла сваімі неўміручымі «Стэфка» і «Бяжы, бяжы, хлопец», праводзілі скандаваннем «Жыве Беларусь!». Варашкевіч, які сышоў быў са сцэны, вярнуўшыся, пацвердзіў у мікрафон: «Безумоўна!».

«Рок па вакацыях» - цудоўная нагода прадставіць новыя песні і новыя гурты. The Toobes абвесцілі, што працуюць над другім альбомам і нават выканалі песню з яго - кампазіцыю Mama.

Свой выступ лідэр «Нейра Дзюбеля» Аляксандр Кулінковіч прысвяціў загінуламу Алегу Бябеніну і сказаў, што без удзелу журналіста не абыходзіліся запісы некалькіх апошніх «дзюбелеўскіх» альбомаў. Гралі Кулінковіч і Ка як ніколі зацята. «Забойства манціроўкай», «Я гадзіна і непатрыет», «Підарасы» і іншыя хіты прагучалі ў агрэсіўнай манеры. І толькі пад заслону гурт ураўнаважыў свой выступ рэгі пра дзяўчыну з Менскай вобласці, запрасіўшы на сцэну дзяўчатаў з танцпляцоўкі.

Новы рок-год распачаўся.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках