25 лiстапада 2024, панядзелак, 4:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пагражаюць драматургу і журналісту Мікалаю Халезіну

27

Кіраўніку «Свабоднага тэатра» сталі пагражаць пасля публікацыі артыкула пра гібель Алега Бябеніна.

Пагроза паступіла ў блог Мікалая Халезіна. Ананімныя аўтары пагражаюць збіць драматурга ў пад'ездзе яго дома ці падстроіць аўтакатастрофу.

«А ўвогуле можаш проста знікнуць ціхім адвячоркам, калі будзеш вядзерца з адыходамі выносіць. І калі едзеш на сваім гаўнаходзе па горадзе глядзі ўважліва, а то часам у грузавіках тармазы барахляць. З бухога вадзілы чаго пытацца, а ты можаш і да ложка з кропельніцай не даехаць у машыне з мігалкамі. Гэта табе, …, папярэджанне вуснае, а далей будуць званочкі не зусім прыемныя для здароўя. А калі і пасля не зразумееш дык, карацей, ты зразумеў», - кажацца, у прыватнасці, у дасланай ананімцы.

Нагадаем, што Мікалай Халезін праводзіць уласнае расследаванне гібелі свайго сябра, заснавальніка і кіраўніка сайта charter97.org Алега Бябеніна. Днямі ім быў апублікаваны артыкул «Нязручныя пытанні».

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках