25 лiстапада 2024, панядзелак, 10:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Наша Нiва» судзіцца з Міністэрствам інфармацыі

6

У Вышэйшым гаспадарчым судзе газета аспрэчвае два папярэджанні, вынесеныя міністрам інфармацыі за нумар, які распавядаў пра фільм «Хросны бацька».

У судзе будуць выступаць галоўны рэдактар «Нашай Нiвы» Андрэй Скурко, эксперт-лінгвіст - кандыдат філалагічных навук Надзея Шакун, а таксама сведкі - чытачы газеты, якія не змаглі набыць той самы нумар у кіёсках.

У папярэджанні, датаваным 22 ліпеня, Мініінфармацыі абвінавачвала газету ў распаўсюдзе звестак, якія не адпавядаюць сапраўднасці. Нагодай для санкцыяў стаў загаловак «Хросны бацька канфіскаваў» («Наша Нiва» № 26). «Паводле артыкула 244 Грамадзянскага кодэкса РБ канфіскацыяй з'яўляецца бязвыплатнае выманне маёмасці ва ўласніка ў выглядзе санкцыі за здзейсненае злачынства ці іншае правапарушэнне». А тым часам, тыраж «Нашай Нiвы», паводле інфармацыі РУП «Белсаюздрук», быў накіраваны на рэалізацыю», - паведамляла Мінінфармацыі.

Другое папярэджанне, датаванае 26 ліпеня, датычыць артыкула «БРСМ рэкламуе фільм «Хросны бацька», змешчанага ў «Наша Нiва» «№ 25. «Паводле інфармацыі грамадскага аб'яднання «Беларускі рэспубліканскі звяз моладзі» актывістамі згаданага аб'яднання 6 ліпеня ў горадзе Менску была арганізаваная акцыя, зместам якой не з'яўлялася рэклама згаданага фільма» - адзначаецца ў лісце. Адпаведна, палічылі ў Мінінфармацыі, «апублікаваная інфармацыя не адпавядае сапраўднасці і ганьбіць рэпутацыю гэтай юрыдычнай асобы».

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках