25 лiстапада 2024, панядзелак, 6:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Станіслаў Шушкевіч: «Самы перспектыўны кандыдат у прэзідэнты - Саннікаў»

25
Станіслаў Шушкевіч: «Самы перспектыўны кандыдат у прэзідэнты - Саннікаў»

Кандыдат павінен разумець, што такое пасада прэзідэнта і што можна на гэтай пасадзе зрабіць.

Першы кіраўнік незалежнай Беларусі Станіслаў Шушкевіч увайшоў у ініцыятыўную групу лідэра «Еўрапейскай Беларусі» Андрэя Саннікава і адказаў на пытанні сайта charter97.org.

- Станіслаў Станіслававіч, чаму вы вырашылі ўвайсці ў ініцыятыўную групу Андрэя Саннікава?

- На папярэднім этапе я вельмі ўважліва назіраў за патэнцыйнымі кандыдатамі ў прэзідэнты, і ва ўсёй гэтай камандзе я шукаў чалавека, які быў бы сумленным, адукаваным, разумеў, што такое пасада прэзідэнта і што можна на гэтай пасадзе зрабіць. Усім гэтым крытэрам адпавядае толькі адзін патэнцыйны кандыдат у прэзідэнты - Андрэй Саннікаў.

Калі ў мяне запытваюць, як жыццё, я заўсёды адказваю: нармальна ва ўмовах нашай ненармальнасці. У сённяшнім звароце Андрэя Саннікава прагучаў добры заклік: за нармальную Беларусь! Таму што цяпер мы жывём у ненармальнай краіне. І трэба зрабіць усё магчымае, каб жыць мы сталі годна.

У апошні час я быў на шматлікіх міжнародных канферэнцыях, і ўсюды казалі, што самы перспектыўны кандыдат у прэзідэнты Беларусі - Саннікаў. Акрамя адукацыі, разумення, ён - вялікі практык, займаўся канкрэтнай міжнароднай і палітычнай працай.

Паглядзіце хоць бы на яго сям'ю. Яго жонка - выключная журналістка. На днях мы ляцелі з Саннікавым адным самалётам з Латвіі, яго трэслі мытнікі, а ён так спакойна сябе паводзіў. У яго партфелі знайшлі толькі цацкі сыну. Было заўважна, што мытнікам вельмі непрыемна тое, што яны робяць. Надакучыла трываць гэтую амаральнасць на вяршыні ўлады. Мы не ведаем, адкуль у Лукашэнкі сын і наогул, дзе першая лэдзі? А тут годны чалавек з годнай сям'ёй.

- Што б вы сказалі сёння людзям, якія вырашаюць, ці падтрымаць Саннікава?

- Я б сказаў: паглядзіце, у якой ненармальнасці мы жывём. У хлусні, амаральнасці, паказусе, прымітыўнасці. Ці не пара зажыць па-чалавечы? Ёсць шлях, па якім мы можам прыйсці да свабоды і дэмакратыі. І калі мы будзем актыўна дзейнічаць, такія часы надыдуць.

- Якім вы бачыце шлях да перамогі?

- Мы ў нестандартных умовах, таму падыходы не павінны быць шаблоннымі. Я лічу, што плошча павінна быць да дня выбараў. Усе прыхільнікі дэмакратычных кандыдатаў павінны разумець, што трэба патрабаваць свабодных выбараў і сумленнага падліку галасоў. Нельга быць баранамі, трэба стаць высока свядомымі людзьмі і грамадзянамі.

Калі вы жадаеце ўвайсці ў ініцыятыўную групу Андрэя Саннікава:

Тэлефануйце: +375-29-9465052 ці +375 29 6815 737

Звязвайцеся па скайпе: jauhen

Ці пішыце на электронную пошту: europeanbelarus@gmail.com

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках