25 лiстапада 2024, панядзелак, 11:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міліцыя арыштоўвала ўдзельнікаў акцыі і адбірала партрэты загінулых журналістаў (Відэа)

2

У Дзень салідарнасці менчукі прыйшлі да касцёла Святога Язэпа з партрэтамі рэпрэсаваных.

У акцыі прынялі ўдзел больш за 40 актывістаў партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя», грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», «Маладога Фронта», кампаніі «Гавары праўду».

Як паведаміў сайту charter97.org сустаршыня па стварэнні партыі БХД Павал Севярынец, на падыходах да касцёла былі затрыманыя каля 20 чалавек, у тым ліку лідэр «Маладога Фронту» Зміцер Дашкевіч, актывісты апазіцыі Вячаслаў Сіўчык і Мікола Дземідзенка.

Тыя, хто прыйшоў на акцыю, патрабавалі вярнуць будынак касцёла вернікам, а таксама трымалі партрэты выкрадзеных 11 гадоў таму лідэраў апазіцыі Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага, а таксама самога касцёла.

У затрыманых напярэдадні акцыі апазіцыянераў міліцыя канфіскавала партрэты загінулага журналіста Алега Бябеніна, выкрадзеных аператара ГРТ Дзмітрыя Завадскага і экс-кіраўніка МУС Юрыя Захаранкі.

Сама акцыя ля касцёла Святога Язэпа праходзіла пад наглядам супрацоўнікаў менскага АМАПа.

Прэвентыўна затрыманых актывістаў даставілі ў Цэнтральны РУУС Менска. Вызваляць іх пачалі толькі ў 22.00. У РУУС затрыманых прымусілі стаяць тварамі да сцяны, не давалі размаўляць і карыстацца тэлефонамі, а затым знялі адбіткі пальцаў. Пры спробе прайсці ў РУУС супрацоўнікамі міліцыі былі збітыя жонка і сын актывіста апазіцыі Вячаслава Сіўчыка.

Відэа: «Наша Ніва»

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках