25 лiстапада 2024, панядзелак, 6:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генерал Фралоў: «Час спыніць парад кандыдатаў»

43
Генерал Фралоў: «Час спыніць парад кандыдатаў»

Пра выбарчую кампанію, якая мае адбыцца, разважае генерал Валеры Фралоў.

Дэпутат «палаты прадстаўнікоў» другога склікання адказаў на пытанні сайта charter97.org.

- У дзень абвяшчэння даты прэзідэнцкіх выбараў вы заявілі, што прыміце рашэнне адносна свайго вылучэння да канца тыдня. Што вы вырашылі?

- З прычыны пэўных абставінаў персанальна займацца барацьбой за прэзідэнцкае крэсла я не буду. Я ўжо насідзеўся у прэзідыуме, пабываў у генеральстве і дэпутацтве. Цудоўна ўяўляю, якая гэта каласальная адказнасць стаць прэзідэнтам у такі засмучаны для нашай краіны час. Адказнасці я ніколі не баяўся, але акрамя жадання патрэбныя магчымасці. Я доўга думаў, хто з нашых кандыдатаў выглядае для мяне перспектыўней. Заўсёды спыняўся на двух кандыдатурах - Андрэя Саннікава і Уладзімера Някляева. Але я заўсёды казаў, што краіне ў першую чаргу патрэбны прэзідэнт-чыноўнік высокага ўзроўню, які ведае механізм функцыянавання дзяржавы. У гэтым плане пераважней Саннікаў. Гэта чалавек, які ўвесь час займаўся сваёй справай, вельмі патрэбнай справай. Ён выглядае найбольш прывабна і перспектыўна. Так што я паспрабую прыцягнуць усіх сваіх людзей у падтрымку Андрэя Алегавіча.

- Вы заяўлялі, што ў вашую ініцыятыўную групу гатовыя ўвайсці дастаткова шмат актывістаў. Гэтыя людзі будуць працаваць на Саннікава?

- Асабістыя кантакты заўсёды пераважаюць ў выбары рашэння. За кошт добрых стасункаў я паспрабую зрабіць так, каб яны пагадзіліся з маім выбарам. Гэтыя людзі не хадзілі на мітынгі, але яны маюць сваё меркаванне, гэта дастаткова сур'ёзныя людзі. Час для нашай краіны лёсавызначальны. Калі Беларусь зараз не ўзначаліць чыноўнік высокага ўзроўню, такі як Андрэй Саннікаў, у краіны могуць узнікнуць яшчэ большыя праблемы. Мы павінны шмат працаваць, аднаўляць нармальныя стасункі з Расеяй, Еўропай, з усім цывілізаваным светам. Саннікаў гэта зможа зрабіць.

- Якім вы бачыце развіццё падзеяў у сувязі з прэзідэнцкімі выбарамі?

- Калі будуць фальсіфікацыі, плошча не выключаецца. Усё залежыць ад таго, наколькі кандыдаты знойдуць магчымасці аб'яднаць намаганні ў інтарэсах краіны. Зразумела, што выбары будуць адпрацаваныя ўладамі па ранейшым сцэнары. Ёсць надзея, што новая абстаноўка вакол Беларусі створыць больш спрыяльныя ўмовы для выбараў. Еўропа будзе назіраць, не будзе «одабрамса» з боку СНД. І калі кандыдаты сур'ёзна папрацуюць і змогуць натхніць сваіх прыхільнікаў, будзе Плошча. А наогул лічу, што час спыніць парад кандыдатаў. Амбіцыі павінны адысці на другі план. Усе павінны працаваць на агульную Перамогу.

Калі вы жадаеце ўвайсці ў ініцыятыўную групу Андрэя Саннікава:

Тэлефануйце: +375-29-9465052 ці +375 29 6815 737

Звязвайцеся па скайпе: jauhen

Ці пішыце на электронную пошту: europeanbelarus@gmail.com

Напісаць каментар 43

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках