25 лiстапада 2024, панядзелак, 6:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сяргей Законнікаў: «Людзі настроеныя на тое, каб мяняць уладу»

3
Сяргей Законнікаў: «Людзі настроеныя на тое, каб мяняць уладу»

Вядомы беларускі паэт гатовы без разваг аддаць свой голас лідэру «Еўрапейскай Беларусі» Андрэю Саннікаву.

«Я даўно ведаю Андрэя Саннікава як высокаінтэлегентнага чалавека, які ў свой час выдатна выконваў свае службовыя абавязкі, працуючы намеснікам міністра замежных спраў Беларусі. Сярод ўсіх прэтэндэнтаў, якія ёсць на сёння, я лічу, што менавіта Саннікаў адпавядае тым канонам, якія я прад’яўляю прэтэндэнту на пасаду прэзідэнта. Я даўна назіраю за тым, як ён працуе, у тым ліку апазіцыйным палітыкам і грамадзскім дзеячом, і таму аддаю яму свой голос без усялякіх разваг. У меру сваіх сіл, наколькі я буду патрэбен, я буду рабіць усё магчымае, каб Саннікаў перамог.

Я выдатна разумею, у якіх умовах мы зараз жывем, і як пройдуць выбары. Але людзі настроеныя на тое, каб мяняць уладу. Я гэта ведаю, таму шта шмат езжу па сваіх літаратурных справах. Трэба толькі з людзьмі працаваць, каб яны ведалі за каго галасаваць. Мы спрабавалі праз Раду беларускай інтэлігенцыі вылучыць адзінага кандыдата. Разумею, што тады гэта было цяжка. Але зараз самы падыхозячы момант, каб вызначыцца. Нічога не магу сказаць кепскага пра іншых прэтэндэнтаў, але лічу, што Саннікаў – самы лепшы кандыдат», - заявіў Сяргей Законнікаў у інтэрв’ю сайту charter97.org.

Калі вы жадаеце ўвайсці ў ініцыятыўную групу Андрэя Саннікава:

Тэлефануйце: +375-29-9465052 ці +375 29 6815 737

Звязвайцеся па скайпе: jauhen

Ці пішыце на электронную пошту: europeanbelarus@gmail.com

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках