25 лiстапада 2024, панядзелак, 17:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

БРСМ незадаволены журналістамі і «шэрагам інтэрнэт-рэсурсаў»

26

Правапарушэнне, здзейсненае групай невядомых асобаў у дачыненні да амбасады Расеі ў Менску, БРСМ расцэньвае «як адкрытую правакацыю».

«Талерантнасць беларусаў ніколі не дазволіць распальваць міжэтнічныя пажары і канфлікты», гаворыцца ў афіцыйнай заяве Цэнтральнага камітэта праўладнага «Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі».

«Выклікае здзіўленне той факт, што шэраг інтэрнэт-рэсурсаў, што пазіцыянуе сябе як «змагары за праўду», фальсіфікуючы факты пра датычнасць Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі да дадзенай правакацыі, не толькі ўводзяць грамадскасць у зман, але і распальваюць варожасць паміж нашымі народамі», - падкрэсліваецца ў заяве.

БРСМ таксама заклікае журналістаў, «што жадаюць кінуць цень на творчую працу арганізацыі з моладдзю, да прафесійнай этыкі і адказнасці».

«Абапіраючыся на шматгадовыя традыцыі, маючы шматлікую колькасць сяброў і партнёраў у Расейскай Федэрацыі, уключаючы розныя вядучыя моладзевыя арганізацыі, БРСМ і ў далейшым будзе прапагандаваць ідэалы сяброўства, добрасуседства, развіцця і ўмацавання сувязяў на ўсіх узроўнях», - падкрэсліваецца ў заяве ЦК грамадскага аб'яднання.

Нагадаем, увечары 30 жніўня невядомыя кінулі на тэрыторыю расейскай амбасады ў Менску дзве бутэлькі з запальнай сумессю. У выніку інцыдэнту ніхто не пацярпеў. Адна бутэлька трапіла ў прыпаркаваны на тэрыторыі дыппрадстаўніцтва аўтамабіль. Ахова амбасады справілася з пажарам самастойна. Па факце здарэння ўзбуджаная крымінальная справа па артыкуле «Хуліганства».

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках