25 лiстапада 2024, панядзелак, 0:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ: Супрацьстаянне паміж Менскам і Масквой увайшло ў новую стадыю

25
СМІ: Супрацьстаянне паміж Менскам і Масквой увайшло ў новую стадыю

Расейскія выданні назвалі Лукашэнку «псіхапатам», а палітолагі - «неадэкватным».

Аляксандр Лукашэнка не выключыў, што напад на расейскую амбасаду - правакацыя самой Расеі. Нагнятанне канфлікту праходзіць на фоне падаючага рэйтынгу Лукашэнкі, піша газета «Ведомости» ў артыкуле «Распалілі канфлікт».

Інфармацыйная вайна праходзіць на фоне надыходзячых прэзідэнцкіх выбараў, якія могуць адбыцца ў снежні. Масква апроч іншага можа паставіць пад сумнеў легітымнасць вынікаў выбараў. Прэтэнзіі да выбараў у Беларусі ўжо былі, але Расея не звяртала ўвагі на гэта, адзначае ў інтэрв'ю газеце дэпутат Дзярждумы ад партыі «Адзіная Расея» Канстанцін Затулін.

Як лічыць большасць расейскіх палітолагаў, у апошні час з-за развязанай інфармацыйнай і эканамічнай вайны з Масквой беларускі кіраўнік перажывае моцнае эмацыянальнае напружанне, пішуць «Аргументы и факты».

Справа ў тым, што ўжо неўзабаве ў краіне пройдуць выбары, на якіх ўпершыню ён пазбавіцца падтрымкі Масквы, якая раней без праблем дазваляла яму займаць прэзідэнцкі пост на працягу ўжо 16 гадоў, адзначаюць «Аргументы и факты».

Як піша партал KM.ru, Аляксандр Лукашэнка працягвае «адпальваць» на ніве інфармацыйнай вайны з Расеяй. Вырашыўшы прайсціся «вербальным напалмам» па гарачых слядах скандальнага інцыдэнту на тэрыторыі расейскай амбасады ў Менску, што здарыўся 30 жніўня, кіраўнік Беларусі, па сутнасці, абвінаваціў Маскву ў правакацыі. Прычым калі беларускі лідэр і раней не вызначаўся асаблівай культурай «абмену ветлівасцямі», то цяпер яго лексіка ўшчыльную наблізілася да нецэнзурнай мяжы. Яшчэ трошкі, і словы Аляксандра Рыгоравіча будзе цяжка цытаваць без купюр.

Лукашэнка назваў арганізатараў кідання бутэлек з запальнай сумессю на тэрыторыю расейскай амбасады «падонкамі і нягоднікамі». Прычым асаблівая пікантнасць сітуацыі заключаецца ў тым, што ў кантэксце выказвання Аляксандра Рыгоравіча гэтая «ўхвальная» характарыстыка тычыцца не каго-небудзь, а менавіта расейскіх палітыкаў, якія, на яго думку, і стаялі за гэтай акцыяй.

У сваю чаргу, сябра камітэта Дзярждумы па міжнародных справах Валерый Селязнёў, каментуючы РСН заяву Аляксандра Лукашэнкі, які не выключае датычнасці Масквы да інцыдэнту ў амбасадзе, заявіў, што на яе трэба рэагаваць спакойна. «Я думаю, Лукашэнка ў чарговы раз паказвае неадэкватнасць у сваіх палітычных заявах, як унутры краіны, так і на знешні эфір», - дадаў Селязнёў.

А партал «Вокруг новостей» наогул напісаў: «Мазаічны псіхапат» паскардзіўся народу на «падонкаў і нягоднікаў», якія беспаспяхова хочуць яго «нахіліць».

Аляксандр Лукашэнка не выключыў «расейскі след» у агнявой атацы на амбасаду РФ у Менску. Беларускі прэзідэнт, які стаў ў Расеі героем кампраметуючых фільмаў «Хросны бацька» лічыць, што НЗ падстроена самімі пацярпелымі, каб «прыўнесці ў адносіны краін «элементы недаверу і напружанасці».

Пасля серыі малочных і нафтавых войнаў і ўвядзення Расеяй пошлін на нафту для Беларусі стасункі паміж дзяржавамі перайшлі ў плоскасць бесстаронніх публічных абвінавачванняў».

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках