25 лiстапада 2024, панядзелак, 2:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Velcom прапаноўвае паслугу блакіроўкі сайтаў

39

Мабільны аператар выконвае скандальны ўказ аб цэнзуры інтэрнэту.

Мабільны аператар velcom з 1 верасня ўводзіць паслугу блакіроўкі непажаданых сайтаў і прапаноўвае антывірус. Такім чынам кампанія выканала патрабаванні Указу №60 і сумеснай пастановы ААЦ і Мінсувязі «Аб зацвярджэнні палажэння аб парадку абмежавання доступу карыстальнікаў інтэрнэт-паслуг да інфармацыі, забароненай да распаўсюджвання ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі», піша Electroname.com.

«Блок-ліст» - гэта паслуга, якая абмяжоўвае доступ да сайтаў, якія змяшчаюць інфармацыю, забароненую да распаўсюджвання ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь. Кампанія velcom штодня абнаўляе наяўную ў яе інфармацыю пра сайты абмежаванага доступу ў адпаведнасці са спісам БелДІЭ», паведамляе прэс-служба мабільнага аператара.

«Антывірус» ад velcom не патрабуе ўсталёўкі ПЗ і не ўступае ў канфлікт з іншым наяўным на камп'ютары карыстальніка антывірусным ПЗ.

Абедзве паслугі платныя. Абаненцкая плата за паслугу «Антывірус» спаганяецца штомесяц і складае 4900 беларускіх рублёў (без уліку падаткаў), а пры падключэнні паслугі «Блок-ліст» спаганяецца аднаразовы ўнёсак у памеры 9 900 беларускіх рублёў (без уліку падаткаў).

Напісаць каментар 39

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках