25 лiстапада 2024, панядзелак, 7:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Яўген Афнагель: «Змены рэальныя, таму што ёсць лідэр»

17
Яўген Афнагель: «Змены рэальныя, таму што ёсць лідэр»

З кожнымі прэзідэнцкімі выбарамі беларусы звязвалі надзеі на вызваленне краіны ад дыктатуры.

Моладзевы лідэр Яўген Афнагель лічыць, што менавіта зараз змены найбольш рэальныя, у тым ліку і таму, што ёсць лідэр, які не баіцца барацьбы і які не адступіць.

«Я падтрымліваю Андрэя Саннікава, у першую чаргу, таму што ён патрыёт Беларусі і даказаў гэта сваёй дзейнасцю і на дзяржслужбе, і ў апазіцыі. Ён заўсёды паслядоўна адстойваў інтарэсы нашай краіны - як на міжнародных перамовах, так і арганізоўваючы вулічныя акцыі. Менавіта такі прэзідэнт патрэбны зараз, калі бяздарная палітыка дыктатара прывяла краіну да міжнароднай ізаляцыі. Саннікаў зможа вярнуць павагу да Беларусі і узняць яе аўтарытэт, зможа прывесці нашую краіну ў Еўрапейскі Звяз.

Таксама вельмі важнай рысай Саннікава з'яўляецца яго прынцыповасць і маральныя якасці. Ён сам сышоў з урада, ён заўсёды змагаўся за вызваленне палітвязняў, за дэмакратычныя змены і не спрабаваў гуляць з уладамі.

З кожнымі прэзідэнцкімі выбарамі беларусы звязвалі надзеі на вызваленне краіны ад дыктатуры. Аднак менавіта зараз яны найбольш рэальныя, у тым ліку і таму, што ёсць лідэр, які не баіцца барацьбы, які не адступіць. Зразумела, што нам трэба будзе абараняць свой выбар на вуліцы, і я ведаю, што Андрэй Саннікаў не здрадзіць тым людзям, якія пойдуць за ім, не спалохаецца і будзе змагацца разам з намі да поўнай перамогі», - заявіў Яўген Афнагель.

Калі вы хочаце ўвайсці ў ініцыятыўную групу Андрэя Саннікава:

Тэлефануеце: +375-29-9465052 ці +375 29 6815737

Звязвайцеся па скайпе: jauhen

Ці пішыце на электронную пошту: europeanbelarus@gmail.com

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках