25 лiстапада 2024, панядзелак, 6:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ініцыятыўная група Андрэя Саннікава зарэгістраваная (Абноўлена)

99
Ініцыятыўная група Андрэя Саннікава зарэгістраваная (Абноўлена)

Цэнтрвыбаркам зарэгістраваў ініцыятыўную групу па вылучэнні кандыдатам у прэзідэнты лідара «Еўрапейскай Беларусі» Андрэя Саннікава.

Рашэнне прынята ўсімі сябрамі ЦВК аднагалосна. У ініцыятыўнай групе Андрэя Саннікава зарэгістравана 2003 чалавекі.

«Я задаволены тым, што зарэгістравалі маю ініцыятыўную групу. Задаволены тым, што штаб прадуктыўна спрацаваў, нягледзячы на тое, што людзям даводзілася працаваць і па начах, і ў становішчы сачэння, праслушкі і псіхалагічнага ціску. Шчыра жадаю падзякаваць людзям, якія ўключыліся ў маю ініцыятыўную групу і тым самым аказалі мне сур'ёзную падтрымку.

У той жа час я павінен заявіць, што ні па літары, ні па духу закона, старшыня ЦВК Ярмошына не мае права выконваць свае абавязкі, і павінна пакінуць гэтую пасаду. Нагадаю, што супраць Ярмошынай дзейнічаюць міжнародныя санкцыі, менавіта ў сувязі з тым, што яна кіравала фальсіфікацыяй выбараў. Але мой недавер звязаны з фактамі ўжо цяперашняй кампаніі, паколькі Ярмошына напярэдадні публічна заявіла, што з'яўляецца сябрам каманды Лукашэнкі, і сёння ўжо пачала кампанію ў яго падтрымку. Гэта выключае бесстаронняе выкананне ёю сваіх абавязкаў і з'яўляецца абразай выбаршчыкаў Беларусі, а менавіта беларускага народа. Акрамя таго, лічу незаконнай рэгістрацыю ініцыятыўнай групы Лукашэнкі, што шматразова парушаў Канстытуцыю і не мае права балатавацца на гэтых выбарах», - заявіў Андрэй Саннікаў.

Кіраўніком ініцыятыўнай групы Андрэя Саннікава стаў Уладзімір Кобец.

Уладзімір Кобец нарадзіўся 7 лістапада 1971 года. Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці географ-эколаг, а таксама з адзнакаю Акадэмію кіравання пры прэзідэнце РБ па спецыяльнасці эканаміст-мэнэджэр. Працаваў у Міністэрстве прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Адзін з заснавальнікаў руху супраціву «Зубр», каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» па міжнародных справах. Удзельнік Форуму грамадзянскай супольнасці «Усходняга партнёрства». Мае добрыя кантакты з еўрапейскімі і амерыканскімі палітыкамі. Узнагароджаны медалём МЗС Славакіі за асабісты ўклад у развіццё дэмакратыі і грамадзянскай супольнасці.

Сёння таксама зарэгістраваныя ініцыятыўныя групы Аляксандра Лукашэнкі, Яраслава Раманчука, Уладзіміра Някляева, Юрыя Глушакова, Алеся Міхалевіча, Рыгора Кастусёва, Сяргея Гайдукевіча, Мікалая Статкевіча, Сяргея Іванова, Дзмітрыя Уса, Івана Кулікова, Пятра Барысава, Уладзіміра Прывальскага, Сяргея Рыжова.

Напісаць каментар 99

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках