25 лiстапада 2024, панядзелак, 7:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка зноў змяніў дзень нараджэння? (Фота)

87

У дакументах, пададзеных у Цэнтрвыбаркам, пазначаная дата нараджэння - 30 жніўня 1954 года.

Беларускі кіраўнік зноў вярнуўся да ранейшай даты - 30 жніўня 1954 года. Гэта пазначана ў дакументах Цэнтрвыбаркама па рэгістрацыі ініцыятыўнай групы кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Лукашэнкі.

Як паведаміў «Еўрарадыё» сакратар Цэнтрвыбаркама Мікалай Лазавік, падчас рэгістрацыі ўказваліся дадзеныя пашпарта Лукашэнка.

«Мы карысталіся пашпартам. У нас прадстаўленыя дакументы, і там ёсць ксеракопія пашпарта, дзе стаіць менавіта гэтая дата», - кажа Лазавік.

Нагадаем, што не так даўно было афіцыйна абвешчана, што дзень нараджэння дыктатара перанесены на 31 жніўня. Маўляў, ён падаў сведчанні, што нарадзіўся менавіта ў гэты дзень, а не 30 жніўня. Між тым, выказваліся здагадкі, што Аляксандр Лукашэнка перанёс свой дзень нараджэння так, каб ён супадаў з днём нараджэння яго малодшага сына Колі.

Напісаць каментар 87

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках