25 лiстапада 2024, панядзелак, 22:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чавес рыхтуе запуск ядзернай праграмы

10

Прэзідэнт Венесуэлы Уга Чавес заявіў, што ўрад краіны пачаў падрыхтоўку да запуску ядзернай праграмы ў мірных мэтах.

«Мы абмяркоўваем праект па працы з мірным атамам, і Злучаныя Штаты нас не спыняць. Нам гэта сапраўды трэба, і мы ўжо запусцілі першыя даследаванні», - заявіў Уга Чавес у панядзелак, 28 верасня, піша Lenta.ru.

Чавес з'яўляецца адным з заўзятых прыхільнікаў распрацоўкі ядзернай праграмы Іранам. Ён неаднаразова выказваў сваю незадаволенасць тым, што ЗША і еўрапейскія краіны перашкаджаюць Тэгерану ў падобных даследаваннях. Раней прэзідэнт Венесуэлы ўжо казаў пра магчымасць запуску ядзернай праграмы ў сябе ў краіне, але не ўдакладняў, у які момант плануецца пачаць даследаванні.

Уга Чавес загаварыў пра пачатак ядзерных даследаванняў у Венесуэле, каментуючы сітуацыю з затрыманнем у амерыканскім штаце Нью-Мексіка фізіка-ядзершчыка і яго жонкі, якіх западозрылі ў спробе перадачы венесуэльскім уладам сакрэтнай інфармацыі. Паводле некаторых дадзеных, у аперацыі ўдзельнічаў агент амерыканскіх спецслужбаў, які прадставіўся вучоным прадстаўніком урада Венесуэлы.

Паведамленне аб затрыманні пары Маскероні з'явілася 18 верасні 2010 года. Паводле дадзеных амерыканскіх спецслужбаў, у сакавіку 2008 года Маскероні сустрэўся з магчымым венесуэльскім агентам і прапанаваў таму дапамогу ў стварэнні ў Венесуэле атамнай бомбы за дзесяць гадоў, а таксама кансультацыі ў галіне ядзернай энергетыкі. Ён папрасіў за свае паслугі 800 тысяч даляраў і пацікавіўся, ці зможа атрымаць грамадзянства Венесуэлы. Пазней у міністэрстве юстыцыі ЗША ўдакладнілі, што ўрад Венесуэлы не меў рэальных кантактаў з затрыманымі фізікамі.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках