25 лiстапада 2024, панядзелак, 5:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Місіі СНД і БДІПЧ АБСЕ будуць супрацоўнічаць на прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі

6

Назіральнікі зацікаўленыя ў канструктыўнасці ўзаемадзеяння на ўсіх этапах выбарчай кампаніі.

Місіі назіральнікаў СНД і БДІПЧ АБСЕ гатовыя кантактаваць і ўзаемадзейнічаць падчас прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі, заявілі агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у прэс-службе Выканаўчага камітэта СНД пасля сустрэчы першага намесніка старшыні Выканкама Уладзіміра Гаркуна з прадстаўнікамі БДІПЧ АБСЕ, якія знаходзяцца ў Менску.

«Удзельнікі сустрэчы падкрэслілі зацікаўленасць сваіх місіяў у працягу кантактаў, як на ўзроўні кіраўніцтва, так і на ўзроўні экспертаў па розных накірунках маніторынгу выбараў і выказалі надзею на канструктыўнасць такога ўзаемадзеяння на ўсіх этапах выбарчай кампаніі», - адзначылі ў менскай штаб-кватэры Садружнасці.

Падчас сустрэчы, паінфармавалі ў прэс-службе, бакі абмяняліся інфармацыяй пра парадак фарміравання сваіх місіяў, пра іх меркаваны колькасны і якасны склад.

Уладзімір Гаркун паведаміў, што ў цяперашні час ідзе працэс фарміравання штаба місіі назіральнікаў ад СНД, якую ўзначаліў Выканаўчы сакратар СНД Сяргей Лебедзеў. Місія СНД будзе ажыццяўляць як кароткатэрміновае, так і доўгатэрміновае назіранне, ва ўсіх абласцях будуць створаныя аддзяленні штаба місіі, чальцы якіх правядуць маніторынг этапаў выбарчай кампаніі, сустрэчы з кіраўніцтвам рэгіянальных аддзяленняў штабоў кандыдатаў у прэзідэнты, заявілі ў Выканкаме. Там удакладнілі, што актыўная частка назірання пачнецца напачатку лістапада пасля рэгістрацыі кандыдатаў у прэзідэнты.

Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі пройдуць 19 снежня. 30 верасня ў рэспубліцы пачнецца збор подпісаў па вылучэнні кандыдатаў у прэзідэнты, Цэнтравыбаркамам зарэгістравана 17 ініцыятыўных групаў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках