25 лiстапада 2024, панядзелак, 16:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь не атрымае доступу да трубаправода «Адэса-Броды»

8

Украіна не пагодзіцца на замову Беларусі запоўніць венесуэльскай нафтай трубаправод «Адэса-Броды».

Кіеўскі эксперт у энергетычных пытаннях Міхаіл Ганчар у інтэрв'ю ВВС заявіў, што ўкраінская ўлада не пойдзе на тое, каб з-за транзіту нафты трубаправодам у Беларусь абвастрыліся адносіны з Расеяй, перадае «Радыё Свабода».

«Я глыбока сумняюся ў гэтым. На жаль, таму што па сутнасці, як мы разумеем, закуп венесуэльскай нафты спараджае негатыўную рэакцыю ў Расеі, якая бачыць у гэтым тое, што Беларусь вызваляецца ад рычага залежнасці з расейскага боку. І таму, калі Украіна ў гэтым кантэксце будзе спрыяць беларускаму боку, то аўтаматычна яна падвяргаецца пэўным праблемам з Расеяй. І цяперашняя ўлада на Украіне, мне здаецца, не гатовая будзе ісці на тое, каб абвастрыць адносіны з Расеяй. Мне здаецца, што гэта адна з прычынаў, чаму беларусы так актыўна працуюць зараз з балтыйскімі портамі», - паведамляе Міхаіл Ганчар.

Эксперт нагадаў, што варыянт пастаўкі нафты для патрэбаў Беларусі з выкарыстаннем украінскай нафтатранспартнай сістэмы і менавіта нафтаправода «Адэса-Броды» быў распрацаваны па замове беларускага боку яшчэ ў 1995 годзе.

Зараз нафтаправод «Адэса-Броды» працуе ў рэверсным напрамку і перапампоўвае расейскую нафту. Беларусь спадзяецца да 2012 года павялічыць аб'ём паставак нафты з Венесуэлы да 10 мільёнаў тон і задзейнічаць пры гэтым для транзіту украінскі трубаправод «Адэса-Броды».

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках