25 лiстапада 2024, панядзелак, 1:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вынаходнік Інтэрнэту заклікаў улады не перашкаджаць развіццю Сеткі

1
Вынаходнік Інтэрнэту заклікаў улады не перашкаджаць развіццю Сеткі

Цім Бернарс-Лі выказаў занепакоенасць з нагоды законаў, якія прадугледжваюць пазбаўленне карыстальнікаў доступу да Сеткі.

«З'явілася вельмі шмат законаў, якія прадастаўляюць урадам і правайдарам права і абавязак адключаць людзей ад Інтэрнэту», - сказаў Цім Бернарс-Лі на канферэнцыі па камп'ютарных навуках, якая праходзіць у Каралеўскім навуковым таварыстве ў Лондане, паведамляе сайт Securitylab.ru.

«Калі сям'ю могуць прымусова, без суда і следства адключыць ад Інтэрнэту на цэлы год толькі за тое, што адзін з іх дзяцей спампаваў тое, што некаторыя кампаніі забараняюць пампаваць, я думаю, што гэта недарэчнае пакаранне», - адзначае Бернарс-Лі.

Вынаходнік Інтэрнэту таксама лічыць, што правайдары не павінны несці адказнасць за карыстацкі кантэнт. Выключэннем служаць толькі матэрыялы, звязаныя з тэрарызмам і сур'ёзнай арганізаванай злачыннасцю.

Паводле яго словаў, у цяперашні час Сетка дасягнула «крытычнай кропкі ў сваім развіцці». Вынаходнік інтэрнэту заклікаў прысутных на канферэнцыі экспертаў усімі сіламі абараняць ад замахаў калісьці вольны ад любой улады свет Інтэрнэту.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках