25 лiстапада 2024, панядзелак, 3:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Еўраньюс»: Апазіцыя не верыць версіі пра самагубства Бябеніна (Відэа)

6

Пра гібель заснавальніка сайта charter97.org паведаміў тэлеканал «Еўраньюс».

Беларуская апазіцыя абвяргае версію следства пра самагубства Алега Бябеніна. Пахаванне журналіста прайшло ў панядзелак у Менску.

3 верасня Бябенін быў знойдзены мёртвым на сваім лецішчы. Паводле версіі следства, прычынай смерці стала самагубства праз павешанне.

Сябры і блізкія журналіста ставяць вялікі сумнеў высновы экспертаў і патрабуюць правесці міжнароднае расследаванне абставінаў яго смерці:

«Гэта быў вялікі прафесіянал, - кажа Наталля Радзіна, - вельмі надзейны чалавек, які па сваёй волі ніколі не кінуў бы сваіх сыноў, сваіх паплечнікаў у адказны момант, перад прэзідэнцкімі выбарамі. Таму я абсалютна не веру ў версію МУС, што гэта самагубства».

Смерць Алега Бябеніна, стваральніка вядомага апазіцыйнага сайта «Хартыя -97», выклікала вялікі грамадскі рэзананс як у Беларусі, так і ва ўсім свеце.

Еўрапарламент і АБСЕ заклікалі Менск правесці поўнае і празрыстае расследаванне абставінаў смерці журналіста. АБСЭ называе створаны ім сайт «адным з нешматлікіх, некантраляваных ўладамі крыніцаў інфармацыі, супрацоўнікі якога ўвесь час знаходзяцца пад адміністрацыйным ціскам».

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках