25 лiстапада 2024, панядзелак, 13:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Інвестара для будаўніцтва казіно за 1 млрд даляраў не знайшлося

15
Інвестара для будаўніцтва казіно за 1 млрд даляраў не знайшлося

На будаўніцтва ігральна-забаўляльнага цэнтра каля Нацыянальнага аэрапорта Мінск спатрэбіцца інвестыцый у суме не менш як $ 1 млрд.

Пра гэта гаворыцца ў Канцэпцыі развіцця ігральнага бізнесу ў Беларусі, зацверджанай 12 студзеня бягучага года пастановай Савета Міністраў № 31.

Пры гэтым на будаўніцтва такога цэнтра сыдзе 7-10 гадоў пры ўмове наяўнасці інвестара. Падобны цэнтр павінен ўключаць залы гульнявых аўтаматаў і казіно, гатэль, сістэму рэстаранаў з кухнямі розных краін, сетку крам, фітнес-цэнтры і іншыя аб'екты інфраструктуры, паведамляе БелТА.

Праектам стварэння ігральна-забаўляльнага цэнтра прадугледжваецца прадастаўленне інвестарам падатковых ільгот, магчымасць бязвізавага ўезду замежных грамадзян, разлікаў у замежнай валюце, ажыццяўлення бяспошліннага гандлю і інш

ЗАТ "Белтэхэкспарт", Міністэрства спорту і турызму і Міністэрства замежных спраў правялі перамовы з вядучымі сусветнымі аператарамі, аднак зацікаўленасць у праекце ніхто з іх не выказаў.

"Аб'ём ігральнага рынку краіны сведчыць аб адсутнасці важкіх аргументаў для ўкладання інвестыцый у будаўніцтва вялікага ігральна-забаўляльнага цэнтра", - прыйшлі да высновы аўтары канцэпцыі. Ўкладанне буйных інвестыцый у будаўніцтва ігральна-забаўляльнага цэнтра каля Нацыянальнага аэрапорта Мінск немагчыма акупіць ў сувязі з сезоннасцю клімату, нізкай шчыльнасцю насельніцтва краіны, адсутнасцю вялізнага патоку турыстаў і інфраструктуры для іх прыёму. Акрамя таго, Нацыянальны аэрапорт Мінск у цяперашні час не здольны прыняць неабходную колькасць турыстаў і не адпавядае ўзроўню прадастаўлення паслуг, якія патрабуюцца для буйных турыстычных цэнтраў.

Тым самым стварэнне ігральна-забаўляльнага цэнтра паблізу Нацыянальнага аэрапорта Мінск як аднаго з кірункаў развіцця ігральнага бізнесу ў Беларусі з'яўляецца неперспектыўным з улікам адсутнасці патэнцыяльнага інвестара, гаворыцца ў канцэпцыі.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках