25 лiстапада 2024, панядзелак, 12:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Журналіст Барыс Гарэцкі асуджаны на 14 сутак

11

Журналіст Барыс Гарэцкі асуджаны на 14 сутак адміністрацыйнага арышту за ўдзел у мітынгу 19 снежня 2010 ў Менску. Такое рашэнне прыняў 18 студзеня суд Маскоўскага раёна сталіцы.

Гарэцкі прызнаны вінаватым у парушэнні ч. 1 арт. 23-34 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях (удзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве), перадае БелаПАН.

Журналіст падчас суду настойваў, што 19 снежня ён знаходзіўся на плошчы Незалежнасці, выконваючы рэдакцыйнае заданне, атрыманае ім ад кіраўніцтва "Радыё Рацыя".

Вінаватым Гарэцкі сябе не прызнаў. Акрамя гэтага, абаронай у суд прадастаўленыя дакументы, якія пацвярджаюць, што ён з'яўляецца супрацоўнікам "Радыё Рацыя" і раздрукоўкі, якія перадаваў Гарэцкі з плошчы Незалежнасці 19 снежня.

Аднак суддзя Яўген Хаткевіч прыняў да ўвагі довады сведкаў з боку міліцыі, якія сцвярджалі, што Гарэцкі ўдзельнічаў у несанкцыянаваным мітынгу, і не прыняў да ўвагі довады абароны. Пры гэтым суддзя заявіў, што выкананне Гарэцкім прафесійных абавязкаў "зусім не выключае ягонага ўдзелу ў масавым мерапрыемстве".

Пасля абвяшчэння прысуду Гарэцкі паспеў заявіць, што ў абавязковым парадку будзе абскарджваць гэтае рашэнне ў вышэйшай інстанцыі.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках