25 лiстапада 2024, панядзелак, 7:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінюст правярае сталічных адвакатаў

10

Міністэрства юстыцыі пачало праверкі ва ўсіх кансультацыях Мінскай гарадской калегіі адвакатаў.

У адной з кансультацый паведамілі, што праверка — выключна тэхнічнае пытанне. Маўляў, правяраецца вядзенне адвакатамі спраў. І не звязаная з дзейнасцю канкрэтных адвакатаў, паведамляе nn.by.

Нагадаем, што Мінюстам у калегію былі накіравала прадстаўленні на чатырох адвакатаў, якія займаюцца справамі абвінавачаных у справе аб масавых беспарадках 19 снежня. Вядома, што адным з іх быў Павел Сапелка, які абараняе экс-кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава. Падставай да звароту Мінюста сталі абурэнні адкаватаў, якія не могуць патрапіць да сваіх падабаронных, і крытыка на адрас судовай сістэмы. Чыноўнікі патрабавалі прыцягнуць іх да дысцыплінарнай адказнасці. Але калегія не ўбачыла фактаў парушэнняў у дзейнасці сваіх калегаў.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках