25 лiстапада 2024, панядзелак, 10:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Намеснік міністра сельскай гаспадаркі больш нікуды не едзе

95

Германія адмовілася прымаць намесніка міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі.

Прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Беларусі Андрэй Савіных паведаміў БелаПАН, што арганізатары Берлінскай аграпрамысловай выставы "Зялёны тыдзень" анулявалі запрашэнне для першага намесніка міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Надзеі Каткавец.

"Сітуацыя даводзіцца да ўзроўня абсурду, - сказаў Савіных. - Спрэчныя пытанні па падзеях 19 снежня пачынаюць ўмешвацца ў пытанні міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы харчовай бяспекі і развіцця сельскай гаспадаркі. Такое адчуванне, што шэраг арганізатараў міжнародных канферэнцый жадаюць быць свяцейшымі за Папу Рымскага".

Нагадаем, раней было ануляванае запрашэнне міністру замежных спраў Сяргею Мартынаву на штогадовую Мюнхенскую канферэнцыю па бяспецы.

Акрамя таго, як паведаміў 15 студзеня на прэс-канферэнцыі ў Менску упаўнаважаны ўрада Германіі па правах чалавека Маркус Лёнінг, баварскі міністр эканомікі адклікаў запрашэнне міністру эканомікі Беларусі Мікалаю Снапкову прыняць удзел у канферэнцыі ў Мюнхене.

Па ягоных словах, баварскі міністр заявіў, што з-за апошніх падзей у Беларусі прысутнасць Снапкова на канферэнцыі "непажаданая". Пры гэтым ён не ўдакладніў, ці ідзе гаворка аб канферэнцыі па бяспецы.

Напісаць каментар 95

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках