26 лiстапада 2024, aўторак, 0:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзецішча Мясніковіча паляціць у космас у сакавіку-красавіку

50
Дзецішча Мясніковіча паляціць у космас у сакавіку-красавіку

Беларускі спадарожнік дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі будзе запушчаны ў сакавіку-красавіку.

Аб гэтым паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі першы намеснік старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Пётр Віцязь, перадае БелТА.

Па ягоных словах, комплекснае выпрабаванне спадарожніка знаходзіцца на завяршальнай стадыі. "Усе элементы па асобнасці выпрабаваныя, ідзе комплекснае выпрабаванне", - праінфармаваў першы намеснік старшыні. Запуск спадарожніка будзе залежыць ад таго, калі гэта выпрабаванне завершыцца.

Прадстаўнік НАН сказаў, што па плане спадарожнік меркавалася запусціць у першым квартале гэтага года. "Аднак калідор дазваляе нам адкласці запуск на месяц. Калі ўсё пройдзе паспяхова, то запуск будзе ў сакавіку, калі не - то ў красавіку", - дадаў Пётр Віцязь.

Нагадаем, другі запуск беларускага касмічнага апарата неаднаразова адкладаўся. Планавалася, што праект былога кіраўніка НАН Беларусі адправіцца ў космас у красавіку 2010 года. Першая спроба заваявання касмічнай прасторы скончылася правалам. Расейская канверсійная ракета-носьбіт «Днепр» са спадарожнікам «БелКА» на борце 26 ліпеня 2007 г. выбухнула падчас запуску на касмадроме Байканур у прысутнасці Аляксандра Лукашэнкі.

Напісаць каментар 50

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках