25 лiстапада 2024, панядзелак, 20:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Standard & Poor's: Беларускія еўрабонды - высока спекулятыўныя

9

Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Standard & Poor's (S&P) прысвоіла выпуску 7-гадовых суверэнных еўрааблігацый Беларусі аб'ёмам 800 млн даляраў доўгатэрміновы рэйтынг прыярытэтнага незабяспечанага доўгу на ўзроўні B+, гаворыцца ў апублікаваным сёння паведамленні агенцтва.

У той жа час S&P прысвоіла беларускім еўрааблігацыям рэйтынг абаротнасці інвестыцый на ўзроўні 4. Дадзены рэйтынг адлюстроўвае чаканні S&P абарачэння ад 30% да 50% ад укладзеных сродкаў у выпадку невыканання абавязальніцтваў па выпуску, перадае РБК.

У адпаведнасці з метадалогіяй S&P, рэйтынг еўрааблігацый супадае з суверэнным крэдытным рэйтынгам Беларусі па абавязацельствах у замежнай валюце (B+).

Як адзначаецца ў паведамленні агенцтва, на рэйтынгах Беларусі адмоўна адбіваюцца слабыя і нават пагаршаюцца паказчыкі знешняй ліквіднасці краіны з-за вельмі высокага ўзроўню дэфіцыту балансу бягучых аперацый, роўна як і паўторных скачкоў коштаў на імпарт энерганосьбітаў з Расеі. З іншага боку, станоўча на рэйтынгі ўплываюць невялікі памер бюджэтнага дэфіцыту дзяржавы і адносна ўмераны, хоць і растучы, узровень ўрадавага доўгу.

На мінулым тыдні Беларусь завяршыла размяшчэнне другой серыі суверэнных еўрааблігацый. Мінфін Беларусі паведаміў аб размяшчэнні 7-гадовых еўрааблігацый на 800 млн даляраў са стаўкай купона 8,95% гадавых. Арганізатарамі выпуску выступілі BNP Paribas, Deutsche Bank, Royal Bank of Scotland і Ашчадбанк Расеі.

Летам 2010 г. Беларусь размясціла дэбютныя еўрааблігацыі тэрмінам абарачэння на 5 гадоў двума траншамі - на 600 млн дал і на 400 млн дол са стаўкай купона 8,75% гадавых.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках