25 лiстапада 2024, панядзелак, 6:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алесю Кіркевічу пагражае ад 3 да 8 гадоў турмы?

10

28 студзеня ў маладафронтаўца Алеся Кіркевіча з Горадні на кватэры быў праведзены ператрус. Яго забралі ў КДБ, а пазьней ён паведаміў праз тэлефон маці, што яго вязуць у сьледчы ізалятар КДБ у Менску.

Яшчэ пазьней да маці патэлефанавала адвакатка зь Менску і паведаміла, што яму пагражае турэмны вырак ад 3 да 8 гадоў, паведамляе Радыё Свабода.

Увесь час маці Алеся Кіркевіча, спадарыня Ларыса, спрабуе даведацца, дзе дакладна знаходзіцца ейны сын і за што яму пагражае такі вялікі вырак. Яе асабліва ўстрывожыла тэлефанаваньне менскай адвакаткі, якая нават не прадставілася.

Спадарыня Ларыса кажа, што сына з дому забралі бязь цёплага адзеньня і нават зубной шчоткі. Званкі ў Менск, а таксама спробы менскіх сяброў Алеся Кіркевіча высьветліць, дзе ён знаходзіцца, былі марныя. У сьледчым ізалятары КДБ інфармацыі не далі. На Акрэсьціна сказалі, што такога няма.

Алесь Кіркевіч ужо адбыў у Менску 10-сутачны арышт за ўдзел у акцыі салідарнасьці 24 сьнежня ля турмы на завулку Акрэсьціна. Але, на думку сяброў, Алеся могуць асудзіць яшчэ і за ўдзел у падзеях на Плошчы.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках