25 лiстапада 2024, панядзелак, 8:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як бы венесуэльская нафта

17

Беларускі нафтавы афшор на чале з так званым прэзідэнтам працягвае шукаць спосабы абысці абмежаванні на экспарт нафтапрадуктаў.

Згодна з дамоўленасцямі паміж Беларуссю і Расеяй, Беларусь мае права бяспошлінна экспартаваць нафтапрадукты з нафты, якая пастаўлена не з Расіі. Аднак, як заявіў амбасадар Венесуэлы ў Мінску Амерыка Дыяс Нуньес, "Венесуэла не зможа здабываць 10 млн.т запатрабаванай ва ўсім свеце нафты" маркі "Санта-Барбара" для Беларусі, прадугледжаных дамовай паміж Беларуссю і Венесуэлай, паведамляе БелТА.

Таму "для паставак у Беларусь заяўленых аб'ёмаў нафты кампанія PDVSA дадаткова закупіць у Азербайджана неабходную колькасць нафты, каб забяспечыць выкананне кантракта на пастаўку да 10 млн.т нафты на год", заявіў амбасадар.

Беларусь атрымае гэтую нафту па нафтаправодзе "Адзеса-Броды", "прычым плоцячы Азербайджану толькі за дастаўку па трубе". "Як вы бачыце, гэтае супрацоўніцтва выгаднае абодвум бакам і, у асаблівасці, Беларусі ", - лічыць амбасадар.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках