25 лiстапада 2024, панядзелак, 8:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Анархіст Яўген Васьковіч пераведзены ў крытую турму

9
Анархіст Яўген Васьковіч пераведзены ў крытую турму

Яўген Васьковіч 12 кастрычніка этапаваны ў крытую турму (па ўсёй бачнасці, у Гродне).

Атэстацыйная камісія прызначыла яму пакаранне ў выглядзе 3 гадоў адбывання пакарання ў турме строгага рэжыму з 7 пакладзеных.

Да гэтага Яўген Васьковіч неаднаразова траплящ ў штрафны ізалятар (ШІЗА) і пасля быў пераведзены ў памяшканне камернага тыпу. Пра гэта стала вядома пасля тэлефанавання анархіста Мікалая Дзядка дадому 16 верасня.

Яўген Васьковіч быў асуджаны на 7 гадоў пазбаўлення волі нібыта за падпаліў КДБ у Бабруйску і адбываў пакаранне ў ВК-15 у Магілёве.

Сам Мікалай Дзядок быў таксама атэставаны як «злосны парушальнік» і яму таксама пагражалі перспектывай ераводу ў турму. Парушэнні складаюцца ў невыкананні плану на працы, выхад за межы жылога памяшкання без ідэнтыфікацыйнай біркі і трыманне рук у кішэнях. На дадзены момант Мікалай пазбаўлены наступнай перадачы, доўгаге спатканне са сваякамі скарочанае на 1 дзень і забаронены вынас прадуктаў пасля спаткання; купляць тавары першай неабходнасці яму можна толькі на 35 тысяч у месяц. 5 кастрычника праваабаронцы прызналі Мікалая Дзядка палітычным зняволеным.

Мікалай Дзядок асуджаны на 4.5 года пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму за ўдзел у акцыях прамога дзеяння, адказнасць за якія на сябе ўзялі на сябе анархісты. Віны не прызнаў. Адбывае пакаранне ў ВК-15 Магілёва.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках