25 лiстапада 2024, панядзелак, 11:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Спецслужбы Кыргызстана: У Беларусі трое Бакіевых

39
Спецслужбы Кыргызстана: У Беларусі трое Бакіевых

Кіраўнік спецслужбы Кыргызстана скардзіцца на адсутнасць дапамогі калегаў у СНД у пошуку і злове асоб, якія знаходзяцца ў рэспубліканскім вышуку.

«З 17 зваротаў на адрас нашых казахстанскіх калегаў аказаць садзейнічанне ў іхнім затрыманні мы атрымалі адказ толькі на пяць», - сказаў у панядзелак кіраўнік Дзяржкамітэта нацбяспекі (ДКНБ) Кенешбек Душабаеў на пасяджэнні парламенцкага камітэта па абароне і бяспекі, перадае «Інтэрфакс-Захад».

Па ягоных словах, «ДКНБ вядомае месцазнаходжанне шэрагу былых кіраўнікоў, але пакуль няма магчымасці экстрадаваць іх на радзіму».

У якасці прыкладу ён прывёў сітуацыю вакол экс-прэзідэнта Кыргызстана Курманбека Бакіева, які пражывае ў цяперашні час у Беларусі. «Побач з ім жыве ягоны брат Жаныш Бакіеў, які перыядамі выязджае па справах у Таджыкістан», - сказаў К. Душабаеў.

Старэйшы сын экс-прэзідэнта Марат Бакіеў, па дадзеных спецслужбаў, знаходзіцца «то ў Казахстане, то ў Беларусі». Малодшы сын Максім Бакіеў атрымаў статус бежанца і жыве ў Вялікабрытаніі. Ён паскардзіўся, што ў Вялікабрытаніі знаходзяцца і былыя кіраўнік кіргізскай спецслужбы Мурат Суталінаў і прэм'ер Даніяр Усенаў.

К. Душабаеў паскардзіўся, што «няма дапамогі» і ад спецслужбаў Узбекістана, якіх Бішкек прасіў дапамагчы адшукаць удзельнікаў чэрвеньскіх падзеяў 2010 года, этнічных узбекаў Кадыржана Батырава, Джалалідзіна Салахудзінава, Інома Абдзірасулава.

Усе пералічаныя асобы шукаюцца ўладамі за здзейсненыя на тэрыторыі рэспублікі ў 2010 годзе розныя злачынствы, у тым ліку і за масавыя беспарадкі, забойствы і распальванне міжнацыянальнай варожасці, што прывяло ў чэрвені 2010 года да міжнацыянальных сутыкненняў ў Ошскай і Джалал-Абадскай вобласцях, калі 436 чалавек загінулі , каля двух тысяч былі параненыя.

Напісаць каментар 39

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках