25 лiстапада 2024, панядзелак, 6:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Deutsche Bank спыніў супрацоўніцтва з Беларуссю

151
Deutsche Bank спыніў супрацоўніцтва з Беларуссю

Deutsche Bank афіцыйна адмовіўся ад супрацоўніцтва з рэжымам Лукашэнкі і спыніў продаж беларускіх дзяржаблігацый.

Пра гэта стала вядома з ліста, які кіраўніцтва нямецкага банка даслала брытанскай праваабарончай арганізацыі Index on Censorship.

Майк Харыс, кіраўнік галоўнай Брытанскай праваабарончай арганізацыі Index on Censorship, заявіў сайту charter97.org:

«Фінансавы крызіс у Беларусі настолькі магутны і сур'ёзны, што на мінулым тыдні Цэнтральны банк быў вымушаны выставіць на аўкцыён дзяржаўную маёмасць, у тым ліку тэлевізары і кардонныя скрынкі. Deutsche Bank і Royal Bank of Scotland (Каралеўскі Банк Шатландыі), якія прадавалі беларускія дзяржаўныя аблігацыі яшчэ ў студзені, і тым самым падтрымлівалі дыктатуру. Мы радыя таму, што абодва банкі спынілі ўсе аперацыі, не пакінуўшы Лукашэнку ніякіх варыянтаў, акрамя як выпусціць ягоных палітычных закладнікаў».

Праваабаронца дадаў: «Толькі BNP Paribas і Ашчадбанк з першапачатковага складу чатырох банкаў афіцыйна не заявілі нам, што яны не будуць працягваць бізнес з Лукашэнкам. Мы, у сваю чаргу, будзем працягваць кампанію, пакуль яны гэтага не зробяць».

Ірына Багданава, лідэрка кампаніі Free Belarus Now у інтэрв'ю сайту charter97.org адзначыла:

«Мне цяжка зразумець, як грошы і матэрыяльная выгада могуць быць пастаўленыя вышэй за чалавечыя жыццяі, вышэй за лёсы народа ў цэнтры Еўропы. Як можна ўкладваць грошы ў арышты, катаванні, збіццё і пагромы? Мяне радуе, што Deutsche Bank, хоць і са спазненнем, але прыняў правільнае рашэнне - адмовіцца ад падтрымкі машыны рэпрэсій, якую Лукашэнка выкарыстоўвае супраць свайго ж народа. Час і іншым фінансавым структурам далучыцца да RBS і Deutsche Bank, і перашкодзіць адраджэнню фашызму ў Еўропе».

Паводле інфармацыі charter97.org банк BNP Paribas таксама спыніў працу па продажы беларускіх еўрабондаў.

Наталля Каляда, дырэктарка Беларускага Свабоднага Тэатра, адна з ініцыятараў кампаніі Free Belarus Now сказала:

«У жніўні, падчас сустрэчы з кіраўніцтвам Каралеўскага Банка Шатландыі, калі мы патрабавалі спынення супрацоўніцтва з дыктатарскім рэжымам па прычыне наяўнасці палітвязняў і прымянення катаванняў, прадстаўнікі банка сказалі, што за імем банка стаяць, у першую чаргу, не грошы, а людзі, у якіх таксама ёсць свае сем'і. На наступны дзень RBS зрабіў афіцыйную заяву аб спыненні супрацоўніцтва з беларускім рэжымам Мы таксама вітаем рашэнне Deutsche Bank аб спыненні супрацоўніцтва з аўтарытарным рэжымам, да вырашэння якога, па нашых звестках, далучыўся і BNP Paribas. Застаецца спадзявацца, што ў расейскім Ашчадбанку таксама працуюць людзі, і яны прымуць салідарнае банкаўская рашэнне. Хацелася б, каб любыя прадстаўнікі еўрапейскага бізнесу, ўрада і лідэры Еўразвяза разумелі, што мы будзем працягваць жорсткі інфармацыйны ціск да тых часоў, пакуль усе палітвязні не будуць выпушчаныя на свабоду і рэабілітаваныя».

Тэкст петыцыі ў межах кампаніі па спыненні супрацоўніцтва вядучых еўрапейскіх банкаў з дыктатарскім рэжымам, раней падпісаны сэрам Томам Стопардам, лідэркай Free Belarus Now Ірынай Багданавай, заснавальнікамі Беларускага Свабоднага Тэатра Наталляй Калядой і Мікалаем Халезіным, разам з Майкам Харысам, адным з кіраўнікоў вядучай брытанскай праваабарончай арганізацыі Index on Censorship абвяшчае:

«Беларусь з'яўляецца апошняй дыктатурай Еўропы. Два былых кандыдаты ў прэзідэнты стамляюцца ў турме, а праваабарончыя арганізацыі працягваюць дакументаваць ўсе выпадкі катаванняў палітычных зняволеных. Беларусь знаходзіцца на больш нізкім узроўні па свабодзе прэсы, чым Іран, а па правах чалавека, ніжэй за Зімбабвэ. І ўсё гэта адбываецца ў краіне, якая мяжуе з Еўрапейскім Звязам.

Продажы дзяржаўных аблігацый беларускага ўрада падтрымліваюць рэжым у Беларусі. Грошы ад гэтых угод дапамагаюць беларускаму КДБ працягваць займацца сваімі чорнымі справамі.

Нават пасля таго, як рэжым здушыў народнае абурэнне пасля выбараў у снежні мінулага года, калі сотні пратэстуючых прыхільнікаў апазіцыі былі збітыя і арыштаваныя, BNP Paribas, Deutsche Bank, Royal Bank of Scotland і Ашчадбанк выступілі ў якасці брокераў беларускіх дзяржаўных аблігацый. У агульнай складанасці яны сабралі 1,85 мільярдаў даляраў для таго, каб дапамагчы захаваць дыктатуру.

Мы, ніжэйпадпісаныя, заклікаем Ашчадбанк рушыць услед прыкладу сваіх нядаўніх партнёраў, і дапамагчы простым грамадзянам Беларусі пазбавіцца ад злачыннага рэжыму Лукашэнкі».

Напісаць каментар 151

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках