25 лiстапада 2024, панядзелак, 5:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Суд над Бяляцкім можа быць закрытым (Відэа)

1

Еўразвяз і ААН адназначна ўспрымаюць арышт Бяляцкага як пераслед за ягоную праваабарончую дзейнасць, і ягоны арышт звязваюць менавіта з праваабарончай дзейнасцю.

Аб гэтым заявіў сёння ў Менску праваабаронца Валянцін Стэфановіч.

Па ягоных словах, справа Бяляцкага ўжо перададзеная ў пракуратуру. «Ён скончыў знаёміцца ​​з матэрыяламі крымінальнай справы, цяпер пракуратура павінная перадаць матэрыялы справы ў суд. Таму я думаю, у другой палове кастрычніка можа пачацца судовы разгляд па справе», - сказаў Стэфановіч.

«Я вельмі занепакоены сітуацыяй, якая разгортваецца цяпер з Алесем, - цытуе праваабаронца БелаПАН. - Магчыма, улады захочуць правесці закрытае судовае разбіральніцтва. Мы будзем прыкладаць намаганні, па-першае, да таго, каб суд быў адкрытым, а па-другое, каб Алесь быў вызвалены, паколькі ніякага складу злачынства ў ягоных дзеяннях проста няма».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках