25 лiстапада 2024, панядзелак, 10:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Запалохванні ў Гомелі

7
Запалохванні ў Гомелі

Затрыманы сёння маладафронтавец Андрэй Цянюта ў аддзяленні «гутарыў» з начальнікам аддзела грамадскага парадку маёрам Аляксандрам Кошманам.

Кошман папярэдзіў Цянюту, што за арганізацыю Народнага сходу яго могуць прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці па артыкуле 23.34 КаАП (парушэнне парадку правядзення масавага мерапрыемства), паведамляе ПЦ «Вясна».

Актывіста прымусілі падпісаць папярэджанне, а потым адпусцілі з РАУС. Кошман паведаміў яму таксама, што такое ж папярэджанне будзе вынесенае іншым сябрам аргкамітэта па правядзенні Народнага сходу ў Гомелі. У прыватнасці, гаворка ішла аб старшыні абласной арганізацыі АГП Васілі Паляковым.

Варта заўважыць, што Цянюта толькі 30 верасня вызваліўся з ІЧУ пасля адбывання там пакарання - 10 сутак нібыта за парушэнне парадку правядзення масавага мерапрыемства. Малады чалавек быў затрыманы 20 верасня за распаўсюд улётак да Народнага сходу. І хоць такая форма правядзення мерапрыемства, як Народны сход, не прадугледжвае дазволу ўладаў, і не падпадае пад закон аб масавых мерапрыемствах, суддзя пакараў яго арыштам.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках