25 лiстапада 2024, панядзелак, 0:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Наталля Радзіна - лаўрэатка прэміі Камітэта абароны журналістаў

56
Наталля Радзіна - лаўрэатка прэміі Камітэта абароны журналістаў

Гэтую прэмію рэдактарка ​​сайта charter97.org прысвячае ўсім рэпрэсаваным і забітым у Беларусі журналістам.

Рэдактарка ​​сайта charter97.org Наталля Радзіна ўдастоеная прэміі Камітэта па абароне журналістаў «За свабоду прэсы-2011».

Разам з Наталляй Радзінай гэтую прэмію атрымліваюць журналісты з Бахрэйна, Мексікі і Пакістана.

Прэмія «За свабоду прэсы» з'яўляецца штогадовым прызнаннем журналісцкай мужнасці.

Усе лаўрэаты, сярод якіх Наталля Радзіна (charter97.org, Беларусь), Мансур аль-Джамры (Al-Wasat, Бахрэйн), Хаўер Артура Валдэс Кардэнас (Ríodoce, Мексіка) і Умар Чыіма (The News, Пакістан), за сваю працу сутыкнуліся з абвінавачваннямі і пагрозамі ў розных формах, уключна з пераследам, абразамі, пагрозамі фізічнага гвалту, выкраданнямі, катаваннямі і цэнзурай.

«Мы ганарымся, што ўшаноўваем гэтых журналістаў, якія ўпарта працягваюць прадастаўляць інфармацыю насуперак жорсткім тактыкам цэнзуры, закліканым задушыць нязручную праўду», - сказаў выканаўчы дырэктар Камітэту Жоэль Сайман. «Аказваючы супраціў пагрозам і абразам, гэтыя журналісты абвяшчаюць падзеі, якія штодня адбываюцца ў іхніх краінах і забяспечваюць нашае ўніверсальнае права атрымліваць незалежную, надзейную інфармацыю».

Камітэт па абароне журналістаў таксама ўзнагародзіць тэлевядоўцу і рэпарцёра Дэна Разера Мемарыяльнай Прэміяй Бартана Бенджаміна за дасягненні пры жыцці ў галіне абароны свабоды прэсы. Рэдактар ​​Эйнула Фатулаеў, які быў удастоены ўзнагароды ў 2009 годзе, калі знаходзіўся ў турме ў Азербайджане, атрымае сваю Прэмію пасля таго, як яго выпусцілі на волю ў гэтым годзе пасля узмоцненай падтрымкі з боку міжнароднай супольнасці.

Узнагароджанне пераможцаў пройдзе на штогадовай цырымоніі ўручэння ўзнагарод Камітэта па абароне журналістаў, якая адбудзецца ў Нью-Ёрку 22 лістапада 2011 года. Мерапрыемства, якое будзе весці тэлевядоўца ABS News, сябар праўлення Камітэта Крысціян Аманпур, пройдзе пад старшынствам Браяна Л. Робертса, старшыні і генеральнага дырэктара Comcast Corp., Старшыні савета дырэктараў NBCUniversal. Прэміі будуць уручаць журналісты Анна Гарэл, Гвэн Ілфіл, Мхамед Крычэн, Роберт Рывард, Дэвід Рохдэ, а таксама Джэймс С. Гудэйл, вядучы юрыст па пытаннях Першай Папраўкі.

У прэс-рэлізе Камітэта па абароне журналістаў аб лаўрэатах прэміі паведамляецца наступнае:

Наталля Радзіна, галоўная рэдактарка ​​беларускага апазіцыйнага навінавага сайта charter97.org, была арыштаваная ў снежні 2010 года спецслужбамі краіны пасля пратэсту апазіцыі ў Менску супраць фальсіфікацыі вынікаў выбараў. Ёй былі прад'яўленыя абвінавачванні ў арганізацыі масавых беспарадкаў, за што яна магла атрымаць да 15 гадоў турмы. Радзіну адпусцілі, яе чакаў суд, да якога яна павінная была з'ехаць з Менска ў Кобрын, дзе кожны ейны крок быў абмежаваны, кожны дзень яна павінная была адзначацца ў органах улады. Не маючы магчымасці працаваць, з-за пагрозы турэмнага зняволення, Радзіна бегла з Беларусі ў Расею, дзе хавалася на працягу некалькіх месяцаў. Пазней яна атрымала палітычны прытулак у Літве, дзе зараз працягвае рэдагаваць сайт charter97.org.

Мансур аль-Джамры з'яўляецца адным з заснавальнікаў і галоўным рэдактарам Al-Wasat, першай у Бахрэйне незалежнай штодзённай газеты на арабскай мове. Колькасць чытачоў першая газета са свецкім зместам расце, у той час як яна падвяргаецца пераследам і палітычнаму ціску. Пасля таго, як па рэгіёне прайшлі рэвалюцыі, улады закрылі газету, сцвярджаючы, што ў ёй друкаваліся фальшывыя гісторыі з мэтай справакаваць шыітаў на хваляванні і беспарадкі. Аль-Джамір, які быў прыцягнуты да крымінальнай адказнасці, сышоў са сваёй пасады з-за пагроз і пераследаў. Al-Wasat дазволілі зноў адкрыць пад дзяржаўным кантролем, і Аль-Джамры быў адноўлены на пасадзе галоўнага рэдактара саветам дырэктараў газеты.

Хаўер Артура Валдэс Кардэнас заснаваў Ríodoce, штотыднёвік, які асвятляе злачынствы і карупцыю ў Сіналоа, самым жорсткім штаце Мексікі. У верасні 2009 года, невядомыя асобы кінулі гранату з запальнай сумессю ў рэдакцыю газеты, што нанесла значны ўрон, але абышлося без ахвяр. За некалькі дзён перад нападам, выйшаў нумар Ríodoce на тэму гандлю наркотыкамі пад загалоўкам «Кілер: прызнанне забойцы з горада Хуарэс». Расследаванне нападу не дало ніякіх вынікаў. У краіне, дзе шырока распаўсюджаная самацэнзура з'яўляецца наступствам гвалту і бясчынства нарка-сіндыкатаў і крымінальных груповак, Валдэс да гэтага часу асвятляе адчувальныя пытанні.

Умар Чыіма, рэпарцёр пакістанскай штодзённай газеты The News, працягнуў асвятляць тэму палітыкі, нацыянальнай бяспекі і карупцыі пасля таго, як яго выкралі і падвергнулі катаванням ў верасні 2010 года. Чыіма адразу ж распавёў аб сваім выкраданні пасля таго, як яго вызвалілі і з тых часоў падвяргаецца пераследам і пагрозам. Як і ў сотнях іншых выпадкаў, калі журналісты падвяргаюцца пагрозам, іх выкрадаюць і забіваюць, у Пакістане, дзе гісторыя беспакаранасці па такіх справах практычна ідэальная, па справе Чыімы абвінавачванні да гэтага часу не прад'яўленыя і яна па-ранейшаму не скончаная.

Каментуючы атрыманне прэміі, Наталля Радзіна адзначыла:

«Дадзеная прэмія - прызнанне светам таго, што журналісты ў Беларусі працуюць у нечалавечых і жорсткіх умовах сталых рэпрэсіяў і ціску. Гэта знак таго, што сітуацыя ў Беларусі застаецца на парадку дня ва ўсяго свету. І тое, што Беларусь, еўрапейская краіна, стаіць у адным шэрагу з такімі праблемнымі дзяржавамі, як Пакістан і Бахрэйн, кажа аб ненармальнасці сітуацыі, якая склалася ў нашай краіне.

Гэтую прэмію я прысвячаю ўсім рэпрэсаваным і забітым у Беларусі журналістам - Алегу Бябеніну, Зміцеру Завадскаму, Вераніцы Чаркасавай, усім, хто прайшоў праз турмы, хто падвяргаўся арыштам, ператрусам і штрафам за свае артыкулы, хто сёння працуе ў Беларусі, нягледзячы на ​​цэнзуру і рэпрэсіі . Усе незалежныя журналісты ў Беларусі - героі. І гэтая ўзнагарода для ўсіх нас».

Напісаць каментар 56

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках