26 лiстапада 2024, aўторак, 0:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З менскага аўтапарку масава звальняюцца кіроўцы

116
З менскага аўтапарку масава звальняюцца кіроўцы

Як і будаўнікі, яны шукаюць лепшай долі ў Расеі.

Як стала вядома “Белсату”, у менскім філіяле аўтапарку № 6 адразу 34 працаўнікі маюць намер сысці з працы.

“Сярэдні заробак у нашым аўтапарку – 1,5 млн руб. Ёсць магчымасць зарабляць і 2 млн руб., але трэба працаваць звыш нормы, – распавёў адзін з кіроўцаў. – Да таго ж нас увесь час пазбаўляюць прэміяў – за спазненні адносна графіка, за дадатковы рамонт аўтобуса, хоць наўпроставай віны кіроўцы ў гэтым няма”.

Са словаў суразмоўцы, ён і ягоныя калегі паспрабуюць уладкавацца на грузаперавозкі – заробкі ў гэтай сферы на 1,5–2 млн руб. вышэйшыя. “Некаторыя з’язджаюць працаваць у Расею, асабліва маладыя хлопцы, якія не так моцна прывязаныя да сям’і, – працягвае кіроўца аўтапарку №6. – Мы неаднаразова звярталіся да кіраўніцтва, каб заробкі нам паднялі. Але дырэктар сказаў, што сёлета страты прадпрыемства ў горадзе – больш за 700 млн руб. Гэта звязана з тым, што кошт праезду штучна заніжаны, а студэнтам і школьнікам наагул адмянілі плату за праезд”.

Каб затраты “Менсктрансу” вярталіся, пры сённяшніх коштах на паліва праезд у сталіцы мае каштаваць 2900 руб. Дырэктар “Сталічнага транспарту і сувязі” Валерый Шкуратаў адзначае: “У нас прапісана, што акупнасць мае складаць 70 %, а 30 % – кампенсуе дзяржава. На практыцы ж усё адбываецца наадварот – толькі 30 % зарабляем мы самі, астатняе – мусіць аплачваць бюджэт. Праўда, субсідыі не заўсёды прыходзяць своечасова”.

Напісаць каментар 116

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках