25 лiстапада 2024, панядзелак, 10:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандр Атрошчанкаў: «У Беларусі адбываецца гуманітарная катастрофа»

14
Аляксандр Атрошчанкаў: «У Беларусі адбываецца гуманітарная катастрофа»

Былы палітвязень сустрэўся з камісарам Еўразвяза Штэфанам Фюле.

Еўракамісар па пытаннях пашырэння і палітыкі добрасуседства Штэфан Фюле сустрэўся сёння ў Брусэлі з прадстаўнікамі беларускай апазіцыі - прэс-сакратаром кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава, каардынатарам грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», былым палітвязнем Аляксандрам Атрошчанкавым, лідэрам Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатолем Лябедзькам, старшынём Партыі БНФ Аляксеем Янукевічам, лідэрам руху «За свабоду» Аляксандрам Мілінкевічам, кіраўніком партыі «Справядлівы свет» Сяргеем Калякіным, намеснікам старшыні кампаніі «Гавары праўду» Андрэем Дзмітрыевым.

«Я казаў пра тое, што ў Беларусі сёння адбываецца гуманітарная катастрофа, распавёў аб цяжкім становішчы палітвязняў. Адзначыў, што ЕЗ выпускае сёння магчымасць эфектыўна ўздзейнічаць на дыктатарскі рэжым у Беларусі, хоць у яго ёсць усе прылады для гэтага. Рэжым Лукашэнкі становіцца небяспечным не толькі для сваіх грамадзянаў, але і для ўсяго рэгіёну. Еўропа пры гэтым працягвае фінансаваць беларускую дыктатуру. Еўрапейцы не павінныя адчуваць ілюзій - іхнія грошы ідуць у кішэню Лукашэнкі і на фінансаванне рэпрэсій.

Прыкладна тое самае казалі і іншыя ўдзельнікі сустрэчы. Усе казалі, што неабходныя, як мінімум, кропкавыя эканамічныя санкцыі, што няма іншых мераў ўздзеяння на рэжым.

Штэфан Фюле у сваю чаргу адзначыў, што ён бачыць жахлівы наступ на грамадзянскую супольнасць у Беларусі. Па ягоных словах, у Еўропе ёсць разуменне, што ў плане эканамічных санкцый Еўропа павінная рухацца далей. Сёння ў Брусэлі праходзяць кансультацыі па гэтым пытанні », - распавёў сайту charter97.org Аляксандр Атрошчанкаў.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках