25 лiстапада 2024, панядзелак, 6:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мясніковіч будзе развіваць экспарт нетрадыцыйных паслуг

66

Міхаіл Мясніковіч даручыў Міністэрству адукацыі разгледзець пытанне аб прыцягненні студэнтаў з еўрапейскіх краін на навучанне ў Беларусь.

Адпаведнае даручэнне ён даў сёння на пасяджэнні Савета Міністраў, перадае БелТА.

Кіраўнік урада адзначыў, што ў бліжэйшы час МЗС сумесна з Нацыянальнай акадэміяй навук ўнясуць на разгляд ва ўрад праект праграмы па развіццю экспарту ў Беларусі, у тым ліку па экспарту нетрадыцыйных паслуг. Пры гэтым Міхаіл Мясніковіч адзначыў, што пры абмеркаванні перспектываў развіцця беларускай сістэмы адукацыі і экспарту адукацыйных паслуг з новым міністрам адукацыі было адзначана, што кошт адукацыі ў універсітэтах Еўропы значна вышэйшы, чым у Беларусі. "Чаму мы арыентуемся на прыцягненне на навучанне ў нашых універсітэтах толькі моладзі з краін Паўднёва-Усходняй Азіі, - задаў заканамернае пытанне прэм'ер-міністр. - Чаму нашае Міністэрства адукацыі, наш дыпкорпус не працуюць над тым, каб прыцягнуць моладзь з еўрапейскіх дзяржаваў, у тым ліку краін Балтыі, Усходняй Еўропы?"

На думку Міхаіла Мясніковіча, Беларусь мае значны патэнцыял для развіцця адукацыйных паслуг. "Пры ўсёй прыхільнасці да рынкавых пераўтварэнняў, думаю, экспарт паслуг трэба запісаць з ростам у 3,5 разы на пяцігодку", - сказаў ён. Закранаючы пытанне забеспячэння замежных студэнтаў інтэрнатамі, Міхась Мясніковіч адзначыў, што "тут можна пачаць з простых рэчаў, да прыкладу, малакватэрных інтэрнатаў".

Напісаць каментар 66

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках