25 лiстапада 2024, панядзелак, 12:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Журналіст «Радыё Рацыя» атрымаў папярэджанне ад пракуратуры

1

Генеральная пракуратура Беларусі 10 лютага вынесла афіцыйнае папярэджанне журналісту Барысу Гарэцкаму за працу на замежнае СМІ ў Беларусі без акрэдытацыі.

«Сёння да дзесяці раніцы я прыйшоў на допыт у Генпракуратуру, які працягваўся каля 40 хвілін. Праводзіў яго саветнік юстыцыі Павел Елісееў. Ён дапытаў мяне па падзеях 17 студзеня, калі мяне затрымалі каля будынка КДБ. Таксама прадстаўніка пракуратуры цікавіла маё дачыненне да супрацоўніцтва з «Радыё Рацыя». Пасля заканчэння допыту мне вынеслі афіцыйнае папярэджанне аб недапушчальнасці працы на замежнае СМІ без акрэдытацыі», - распавёў Гарэцкі БелаПАН.

Журналіст лічыць папярэджанне незаконным. «Яно парушае маё канстытуцыйнае права як грамадзяніна, як журналіста, на збор распаўсюджванне і захоўванне інфармацыі», - заявіў Гарэцкі.

Нагадаем, 17 студзеня Барыс Гарэцкі быў затрыманы каля будынку КДБ у Менску, ён браў інтэрв'ю ў сваякоў затрыманых 19 і 20 снежня, якія прыйшлі ў сьледчы ізалятар КДБ, каб перадаць сваім блізкім перадачы. Гарэцкаму заявілі, што ён затрымліваецца «для прафілактычнай гутаркі». Ноч журналіст правёў ва УУС Маскоўскага раёна. 18 студзеня суд Маскоўскага раёна Менска асудзіў Гарэцкага на 14 сутак адміністрацыйнага арышту за ўдзел у несанкцыянаваным мітынгу 19 снежня. Падчас суду журналіст паведаміў, што 19 снежня на плошчы Незалежнасці ён знаходзіўся па заданні рэдакцыі «Радыё Рацыя».

Варта адзначыць, што кіраўніцтва "Радыё Рацыя” двойчы падавала ў МЗС Беларусі заяву з просьбай акрэдытаваць Барыса Гарэцкага сваім карэспандэнтам у Беларусі, і абодва разы атрымала адмову.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках