25 лiстапада 2024, панядзелак, 7:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мясніковіч: Становішча ў аграпрама агіднае

64
Мясніковіч: Становішча ў аграпрама агіднае

Прэм'ер-міністр Беларусі раскрытыкаваў працу аграпрамысловага комплексу краіны.

"Эканоміка галіны знаходзіцца ў вельмі дрэнным стане, я б сказаў нават - у агідным". "І мер, у тым ліку ў прапанаваным дакуменце, мы не бачым. Пазыкі галіны вельмі вялікія, трэба іх развязваць ў абавязковым парадку", заявіў Мясніковіч ў аўторак у Менску на пасяджэнні прэзідыума Савета міністраў, перадае "Інтэрфакс Захад".

"Я бачу, у нас вельмі шмат праграм, якія тычацца развіцця АПК: гэта і развіццё птушкагадоўлі, малочнай галіны, маслатлушчавай, бульбаводства, агародніцтва, племянной справы", - заявіў прэм'ер-міністр. "Быццам, на ўсе выпадкі жыцця ёсць распісаныя рэгламенты, але праграмы самі па сабе не рэалізуюцца: патрэбная практычная праца, патрэбны пэўны сістэмны падыход".

"На жаль, у гэтых матэрыялах, якія прадстаўленыя нашай увазе, і, у прынцыпе, у працы Мінсельгасхарча сістэмнага падыходу мы не заўважаем", - канстатаваў кіраўнік урада. "Што маецца на ўвазе? Гэта - арганізацыйныя пытанні, пытанні, звязаныя з эканомікай галіны, прававым забеспячэннем, матэрыяльна-тэхнічнай базай і кадрамі. Я бачу пяць пытанняў, якія павінныя прысутнічаць у плане".

У цэлым, на погляд кіраўніка ўрада, "нам трэба менш пісаць у нашых дакументах відавочных рэчаў: калі паглядзіш на дакументы, - гэта дакументы да дыспетчарскай нарады, максімум - нарады галіны, а тое, так сказаць, як на буйным прадпрыемстве - балты, гайкі , трактары, тоны і іншае. Гэта павінныя вырашаць міністры і нават, можа быць, не столькі міністры, колькі на ўзроўні галін", - перакананы М. Мясніковіч.

"Патрэбны сістэмны падыход. Давайце будуйце працу з улікам тых задач, якія павінен вырашаць ўрад, а не ўмешвацца ў гаспадарчую дзейнасць і спрабаваць пісаць у нашых рашэннях вялікія агульнавядомыя рэчы", - падкрэсліў прэм'ер.

Напісаць каментар 64

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках