25 лiстапада 2024, панядзелак, 9:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Камітэт абароны журналістаў: У Беларусі забіваюць і арыштоўваюць

6
Камітэт абароны журналістаў: У Беларусі забіваюць і арыштоўваюць

Асаблівай крытыцы ў дакладзе Камітэта абароны журналістаў падвергнулася Беларусь.

Міжнародны Камітэт абароны журналістаў апублікаваў свой штогадовы даклад аб нападах на прадстаўнікоў прэсы ў 2010 годзе. Так, паводле матэрыялаў камітэта, усяго ў свеце пры выкананні службовых абавязкаў загінулі 70 журналістаў. Больш за ўсё - 8 чалавек - у Пакістане, пяцёра - у Іраку, па тры - у Гандурасе, Мексіцы і Інданезіі. Таксама супрацоўнікі СМІ ў мінулым годзе гінулі ў Тайландзе, Самалі, Нігерыі, Анголе, Афганістане, на Філіпінах, у Камеруне, Беларусі, Індыі, Емене, Угандзе, Грэцыі, Бразіліі, Ліване, Руандзе.

Асаблівай крытыцы ў дакладзе КАЖ падвергнулася Беларусь. «Улады праводзяць рэпрэсіі пасля выбараў: ідуць ператрусы ў аддзелах навін і арышты журналістаў, - канстатуюць аўтары дакладу. - Затрыманыя 20 журналістаў: урад спрабуе прадухіліць асвятленне акцый пратэсту супраць выбараў». Сярод затрыманых праваабаронцы прыводзяць прозвішчы аўтаркі «Новай газеты» Ірыны Халіп, жонкі кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава і галоўнага рэдактара апазіцыйнага партала «Хартыя-97» Наталлі Радзінай, ператрусы ў офісах выдання і загадкавую смерць былога галоўрэда Алега Бябеніна. На Аляксандра Лукашэнку усклалі адказнасць за ўсталяванне кантролю за Інтэрнэтам.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках