25 лiстапада 2024, панядзелак, 11:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кангрэс ЗША разгледзіць «Акт аб дэмакратыі ў Беларусі»

10
Кангрэс ЗША разгледзіць «Акт аб дэмакратыі ў Беларусі»

Пра гэта на сустрэчы з прадстаўнікамі дэмакратычнага руху Беларусі заявіў кангрэсмэн Крыстафер Сміт.

У гэтыя дні ў Вашынгтоне знаходзяцца сваякі арыштаваных кандыдатаў у прэзідэнты Ірына Багданава (сястра Андрэя Саннікава), Ева Някляева (дачка Уладзіміра Някляева), дырэктар «Свабоднага тэатра» Наталля Каляда, палітык Аляксандр Казулін, журналістка Юлія Слуцкая і іншыя прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці Беларусі.

Беларусы мелі магчымасць сустрэцца і расказаць аб сітуацыі ў Беларусі вядучым палітыкам ЗША. Так, на сустрэчы са спікерам Палаты прадстаўнікоў ЗША Джонам Бейнерам Аляксандр Казулін прапанаваў аднавіць слуханні ў Радзе Бяспекі ААН аб сітуацыі ў Беларусі і разгледзець пытанне аб фальсіфікацыі вынікаў выбараў прэзідэнта і намтупных рэпрэсіях. Казулін прапанаваў прызнаць сусветнай супольнасцю лідэраў дэмакратычнага руху Беларусі легітымнымі прадстаўнікамі беларускага народа і запатрабаваць справядлівых празрыстых выбараў у Беларусі.

Ірына Багданава заявіла аб старце кампаніі «Free Belarus Now!», у межах якой будуць накіраваныя лісты ў міжнародныя суды аб ініцыяцыі справаў аб парушэнні правоў чалавека ў Беларусі пасля падзей 19 снежня. Лісты будуць таксама накіраваныя ў чатыры камісіі ААН.

Журналістка Юлія Слуцкая распавяла аб тэроры уладаў у дачыненні да незалежных СМІ і заклікала амерыканскіх журналістаў не забывацца на нашую краіну. Яна адзначыла, што тэма жахлівых рэпрэсій у дачыненні да беларускіх журналістаў і ўсёй грамадзянскай супольнасці не павінная адысці на другі план ва увазе грамадскасці цывілізаванага свету і салідарнасць амерыканскіх журналістаў шмат у чым можа гэтаму дапамагчы.

Ірына Багданава і Ева Някляева змаглі данесці да амерыканскай палітычнай эліты той боль, які перажываюць сваякі ўсіх тых, хто знаходзіцца ў засценках дыктатуры за свае палітычныя перакананні.

Амерыканскія палітыкі запэўнілі, што Беларусь застаецца ў цэнтры ўвагі і ў бліжэйшы час у Кангрэсе ЗША будзе разгледжаны спецыяльны Акт аб дэмакратыі ў Беларусі. Прыняцце такога дакумента ўжо падтрымалі перамог Дзік Дурбін, Джо Ліберман, Джон Бейнер.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках