24 лiстапада 2024, Нядзеля, 23:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Наталлю Радзіну ў ссылцы кантралюе міліцыя

16
Наталлю Радзіну ў ссылцы кантралюе міліцыя

Праверку месцазнаходжання рэдактаркі сайта charter97.org звязалі з падаўжэннем тэрміну расследавання «справы 19 снежня».

Сёньня дадому да Наталлі Радзінай прыйшоў супрацоўнік Кобрынскага РАУС, які паведаміў, што з Менска прыйшлі паперы аб падаўжэнні расследавання крымінальнай справы аб так званых беспарадках у Менску ў дзень прэзідэнцкіх выбарах да пяці месяцаў. Міліцыі даручана сачыць, каб журналістка не пакідала тэрыторыю Кобрына.

Нагадаем, што Наталля Радзіна, якая 19 снежня выконвала свае прафесійныя абавязкі і асвятляла падзеі на плошчы Незалежнасці, была збітая і арыштаваная. У СІЗА КДБ яна правяла амаль паўтара месяцы. 28 студзеня журналістку адпусцілі пад падпіску аб невыяздзе і з абавязковым знаходжаннем па месцы рэгістрацыі. Радзінай забаронена знаходзіцца ў Менску, дзе яна працавала і жыла 15 гадоў. Ёй не забаранілі працягваць працаваць журналістам, але «рэкамендавалі» ўстрымацца ад «ацэначных меркаванняў» на час следства.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках