25 лiстапада 2024, панядзелак, 20:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генпракуратура прапанавала вязням КДБ падаць у суд на БТ

21
Генпракуратура прапанавала вязням КДБ падаць у суд на БТ

Сваякі палітзняволеных атрымалі з Генпракуратуры РБ фармальную адпіску на сваю скаргу.

Ініцыятыва «Вызваленне», якая аб'яднала пасля 19 снежня сваякоў палітычных зняволеных, звярталася з заявай на імя генеральнага пракурора Беларусі Рыгора Васілевіча, у якой заклікала адрэагаваць на паклёпніцкі фільм Беларускага Тэлебачання «Плошча. Жалезам па шкле» і серыю абразлівых артыкулаў у газеце адміністрацыі Лукашэнкі «Советская Белоруссия» - «За кулісамі адной змовы».

Сваякі палітвязняў заяўлялі, што афіцыйныя СМІ Беларусі парушылі прынцып прэзумпцыі невінаватасці І ўзялі на сябе функцыя судовых органаў. «Вызваленне» патрабавала прызнаць паклёпніцкімі звесткі, абвешчаныя БТ і «Советской Белоруссией» і заявіла, што дадзенымі матэрыяламі прапагандысты аказваюць ціск на следства. Судоў над героямі дадзенага фільма і артыкулаў не было, віна іх не даказаная, але яны былі фактычна прызнаныя дзяржСМІ вінаватымі ў здзяйсненні злачынстваў.

Сёньня сваякі вязняў КДБ атрымалі ліст, падпісаны начальнікам Упраўлення па наглядзе за выкананнем заканадаўства і законнасці прававых актаў Генеральнай пракуратуры РБ Паўлам Радзівонавым.

Дарэчы, менавіта Павел Радзівонаў 19 снежня 2010 ўручаў кандыдату ў прэзідэнты Андрэю Саннікаву пастанову за нібыта незаконныя заклікі падчас выступленняў на ТБ да ўдзелу ў «несанкцыянаванай акцыі» ў дзень выбараў. Пракурорскі супрацоўнік аддаў свае паперкі, невыразна спрабаваў апраўдацца, не змог адказаць ні на адно патрабаванне Саннікава ахоўваць закон, а не займацца запалохваннем, і ўцёк.

Жонка арыштаванага даверанай асобы кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава Зміцера Бандарэнкі - Вольга Бандарэнка падала тэкст адказу з Генпракуратуры сайту charter97.org.

Адказ казуістычны, але пасыл зразумелы - вязні КДБ павінныя падаваць у суд на БТ і «Саўбелію» самі.

«Генеральнай пракуратурай ваш зварот разгледжаны. Тлумачыцца, што згодна палажэнням артыкулу 151 Грамадзянскага кодэкса жыццё і здароўе, годнасць асобы, асабістая недатыкальнасць, гонар і длбрае імя, справавая рэпутацыя, недатыкальнасць прыватнага жыцця, асабістая і сямейная таямніца, іншыя асабістыя І маёмасныя правы і іншыя нематэрыяльныя даброты, якія належаць грамадзяніну ад нараджэння або ў сілу акта заканадаўства, абараняюцца ў адпаведнасці з грамадзянскім заканадаўствам у выпадку і парадку, прадугледжаныя гэтым заканадаўствам, а таксама ў тых выпадках i межах, у якіх выкарыстанне спосабаў абароны грамадзянскіх правоў выцякае з сутнасці парушанага матэрыяльнага права і характару наступстваў гэтага парушэння.

На падставе артыкулу ГПК зацікаўленая асоба ў праве ва ўстаноўленым парадку звярнуцца ў суд для абароны парушанага альбо аспрэчанага права, альбо ахоўнай законам цікавасці.

Зыходзячы з часткі 1 арт. 153 ГК грамадзянін ў праве патрабаваць па суду абвяржэння вестак, што ганьбяць ягоныя гонар, годнасць ці справавую рэпутацыю, калі распаўсюднік такіх звестак не дакажа, што яны адпавядаюць рэчаіснасці.

Такім чынам, калі асобы, у дачыненні якіх была распаўсюджана адпаведная інфармацыя, мяркуюць, што іхнія правы і законныя інтарэсы былі парушаныя, яны ў праве ва ўстаноўленым законам парадку самастойна звярнуцца за іхняй абаронай ў суд.

У ходзе вывучэння іншых довадаў, якія змяшчаюцца ў вашым звароце, парушэнне заканадаўства аб аператыўнай вышуковай дзейнасці не ўстаноўленае. Падставаў для прыняцця мер пракурорскага рэагавання не маецца. Прынятае рашэнне вы можаце абскардзіць вышэйстаячаму пракурору».

Адказ з генпракуратуры пракаментавала Вольга Бандарэнка:

«Як пракуратура сабе ўяўляе, што Андрэй Саннікаў, Мікалай Статкевіч ці мой муж Зміцер Бандарэнка будуць падаваць з СІЗА КДБ у суд пазоў аб абароне гонару і годнасці? Наогул, мы пісалі на імя генпракурора, а адказаў нам толькі начальнік упраўлення. Ва ўлады ва ўсім падвойная маралі. Ім можна з усіх патрабаваць падпіску аб невыдаванні, што фактычна забараняе гаварыць што-небудзь і пазбаўляць ўсіх магчымасці абараняць сябе, а самі нават не хаваюць, што падслухоўваюць тэлефонныя размовы апазіцыянераў, паклёпнічаюць на іх з тэлеэкранаў і са старонак газет. Пры гэтым яшчэ езуіцкі патрабуюць, каб людзі з СІЗА КДБ самі сябе абаранялі».

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках