25 лiстапада 2024, панядзелак, 11:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Куляшова павысілі ў званні за разгон акцыі 19 снежня

121
Куляшова павысілі ў званні за разгон акцыі 19 снежня

Аляксандр Лукашэнка 22 лютага падпісаў указы аб прысваенні вайсковых званняў, спецыяльнага звання і класнага чыну.

У прыватнасці, генерал-маёру міліцыі, міністру ўнутраных спраў Анатолю Куляшову прысвоенае чарговае спецыяльнае званне генерал-лейтэнанта міліцыі, паведаміла прэс-служба дыктатара.

Пракурору Брэсцкай вобласці Сяргею Хмаруку прысвоены класны чын дзяржаўнага дарадцы юстыцыі 3-га класа.

Акрамя таго, чарговыя званні генерал-маёраў прысвоеныя двум палкоўнікам і палкоўніку юстыцыі.

На прэс-канферэнцыі 26 студзеня Куляшоў заявіў, што непасрэдна камандаваў праваахоўнымі органамі на плошчы Незалежнасці ў Менску 19 снежня. «Гэта была чыстая змова, найчысты сцэнар, які быў накіраваны на дзяржаўны пераварот, на захоп улады ў краіне узброеным шляхам», - сказаў міністр.

Напісаць каментар 121

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках