25 лiстапада 2024, панядзелак, 21:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пасланнік Кадафі прыбыў у Менск за зброяй? (Відэа)

98
Пасланнік Кадафі прыбыў у Менск за зброяй? (Відэа)

Высокапастаўлены чыноўнік ўжо бываў у Менску падчас "зброевага" турнэ лівійскай дэлегацыі.

Па дадзеных крыніц charter97.org, у Менск прыбыў начальнік Галоўнага ўпраўлення тылу і вытворчасці Часовага галоўнага народнага камітэта абароны (ЧГНКА) Абдэрахман Сэйід з просьбай ад лідэра Лівійскай Арабскай Джамахірыі Муамара Кадафі. Дыктатару, які распачаў крывавую разню ва ўласнай краіне, тэрмінова патрэбная зброя.

Афіцыйнага пацверджання візіту няма.

Высокапастаўлены чыноўнік ўжо бываў у Менску падчас "зброевага" турнэ лівійскай дэлегацыі па Расеі, Беларусі і Украіне ў 2008 годзе. Тады Кадафі асабіста дамаўляўся аб закупцы узбраенняў у Беларусі.

Нагадаем, 19 лютага 2011 г. брытанскі ўрад адклікаў каля 50 ліцэнзій на экспарт зброі і паліцэйскай амуніцыі ў Бахрэйн і Лівію. Дадзенае рашэнне МЗС Вялікабрытаніі патлумачыў тым, што зброя можа быць выкарыстаная для разгону дэманстрацый.

***

Лукашенко и Каддафи связывают давние отношения. Первый официальный визит белорусского правителя в Ливию состоялся в 2000 году. Хитом в Байнете стала архивная запись того времени.

Напісаць каментар 98

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках