25 лiстапада 2024, панядзелак, 7:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Станіслаў Шушкевіч: Лукашэнка пагражае народу войскам, як Кадафі

44
Станіслаў Шушкевіч: Лукашэнка пагражае народу войскам, як Кадафі

Рэзалюцыя Сейма Польшчы, якая асуджае рэжым Лукашэнкі для беларускай апазыцыя «велізарны, фантастычны гонар», - заявіў у Сейме былы кіраўнік Беларусі Станіслаў Шушкевіч.

Ён таксама звярнуўся за дапамогай у вызваленні беларускіх палітычных зняволеных.

«Гэта велізарны, фантастычны гонар для аб'яднанай беларускай апазыцыі, дэмакратычнай апазіцыі ў Беларусі, атрымаць голас тут, у гэтай зале, дзе выступалі кіраўнікі дзяржаваў, дзе выступаў Папа Рымскі Ян Павел II», - сказаў Шушкевіч.

Па ягоных словах, рэзалюцыя Сейма значыць, што палякі разумеюць, што адбываецца ў Беларусі. Ён падкрэсліў, што Польшча «перажыла такія ж часы, якія сёння перажывае Беларусь». «Я б сказаў, што Польшча перажыла яшчэ больш горшыя часы, але знайшла спосаб усталявання дэмакратыі, абароны правоў чалавека, стварыла вялікую еўрапейскую краіну», - падкрэсліў першы кіраўнік незалежнай Беларусі.

Шушкевіч дадаў, што беларуская апазіцыя, усе беларусы вельмі ўдзячныя Польшчы за дапамогу «у гэтыя цяжкія часы», якія ў цяперашні час перажывае яго краіна. «Перш за ўсё, дзякую вам за разуменне таго, што ў нас адбываецца. Растлумачыць гэта Еўропе вельмі цяжка. Еўропа даўно перажывала такія часы», - адзначыў ён.

Ён дадаў, што прадстаўнікі Польшчы ў Сейме змагаюцца за тое, каб такое разуменне было і там, і ў Еўропе. «Яно ёсць тут, у Польшчы. Мы вельмі ўдзячныя за тое, што Польшча адчыняе дзверы для маладых людзей, беларусаў, і ў цэлым для беларускіх грамадзян, якія хочуць атрымліваць адукацыю ў універсітэтах», - падкрэсліў Шушкевіч.

Таму што, сказаў ён, гэтыя людзі не жадаюць «жыць пры гэтай уладзе, гэтай людажэрнай уладзе». Шушкевіч таксама падзякаваў палякаў за радыё «Рацыя» і тэлебачанне «Белсат».

Па ягоных словах, варта спытаць сябе, чаму Беларусь у цяперашні час знаходзіцца ў такім стане. «Беларусь даужэй за іншыя была парламенцкай рэспублікай у Савецкім Саюзе», - адзначыў Шушкевіч.

«Садружнасць Незалежных Дзяржаваў стала супольнасцю дыктатур», - сказаў ён і падкрэсліў, што фактычна беларуская дэлегацыя прыбыла ў пятніцу ў Польшчу «з маленькага Савецкага Саюза, дзе пануе страх».

«Наш дыктатар кажа, што калі мы будзем дрэнна сябе паводзіць, то ён кіне супраць нас войскі і будзе страляць у людзей. Фактычна так, як паступае Кадафі», - нагадаў Шушкевіч.

«Для нас найбольш важнай задачай з'яўляецца вызваленне палітычных зняволеных», - падкрэсліў палітык. Па ягоных словах, усё яшчэ ёсць людзі, якія пасля прэзідэнцкіх выбараў сядзяць у Беларусі ў турме. «Для нас вельмі важна, каб тыя людзі, якія цяпер сядзяць у турме, адчувалі падтрымку з боку Еўропы, каб яны былі вызваленыя Гэта самая вялікая просьба, якая ў мяне ёсць да польскага Сейма», - падкрэсліў ён.

«Будзем рабіць усё, каб Беларусь стала краінай еўрапейскай, дэмакратычнай і мы ўпэўненыя, што вялікая еўрапейская краіна - Польшча - будзе дапамагаць нам у гэтым пытанні», - скончыў свой выступ Шушкевіч.

Напісаць каментар 44

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках