25 лiстапада 2024, панядзелак, 2:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дунья Міятавіч: Я не спынюся, пакуль журналісты Беларусі не будуць у бяспецы

13
Дунья Міятавіч: Я не спынюся, пакуль журналісты Беларусі не будуць у бяспецы

Прадстаўнік АБСЕ па свабодзе слова даслала ліст рэдактарцы сайта charter97.org Наталлі Радзінай.

Невыязная з краіны Наталля Радзіна перадала Дунье Міятавіч ліст праз журналістку «Народнай волі» Марыну Коктыш, якая была запрошаная на Парламенцкую асамблею АБСЕ ў Вене, і распавяла пра сітуацыю, якая сёння склалася са СМІ ў Беларусі: знаходжанне журналісткі Ірыны Халіп пад хатнім арыштам, уласнай «спасылцы» ў Кобрын пад падпіску аб невыяздзе і маючым адбыцца судзе над прэс-сакратаром кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава Аляксандрам Атрошчанкавым.

У адказ прадстаўніца АБСЕ напісала журналістцы, якая праходзіць падазраванай па «справе 19 снежня»:

«Дарагая Наталля!

Я была надзвычай радая бачыць Марыну на зімовай сесіі Парламенцкай асамблеі АБСЕ ўчора. Дзякую вам за ліст, які вы перадалі з Марынай.

Ён адначасова ўзрадаваў і засмуціў мяне. Засмуціў, таму што мне балюча бачыць, якая доля спасцігла многіх незалежных журналістаў, і якому стаўленню падвергнуліся вы, адважныя журналісткі, з якімі я мела гонар пазнаёміцца ў Менску.

Як вам вядома, я сачу за падзеямі ў Беларусі і знаходжуся ў кантакце з урадам. Я спрабую змяніць сітуацыю ўсімі спосабамі ў межах майго мандата, але, на жаль, рашэнне многіх пытанняў не ў маіх сілах.

Я спрабую наведаць Беларусь, каб сустрэцца з вамі як мага хутчэй, і зрабіць усё, каб падтрымаць вас.

Запэўніваю вас, што я не спыню накіроўваць усе магчымыя намаганні на тое, каб дапамагчы незалежным журналістам Беларусі, і не спынюся, пакуль не буду ўпэўненая, што вы і вашыя калегі ў бяспецы і можаце працягваць вашую важную працу.

Усімі сіламі я буду спрабаваць пераканаць людзей, адказных за палітыку ў дачыненні да СМІ ў Беларусі ў тым, што меры, прынятыя ў дачыненні да СМІ пасля прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня, недапушчальныя.

Жадаю вам удачы і ўсяго найлепшага! Спадзяюся на хуткую сустрэчу.

З павагай,

Ваша Дунья.

P.S. Дунья Міятавіч таксама перадала Наталлі Радзінай, Ірыне Халіп, Святлане Калінкінай і Марыне Коктыш брошку ў выглядзе сэрца - як сімвал таго, што сэрцам яна побач з беларускімі незалежнымі журналістамі.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках