25 лiстапада 2024, панядзелак, 12:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

А азербайджанскай нафты ўсё няма

14

Прапампоўка нафты для Беларусі па трубаправоду Адзеса-Броды пакуль не пачалася.

Аб гэтым паведамілі БелаПАН у Беларускай нафтавай кампаніі.

«Ідзе назапашванне нафты ў берагавыя рэзервуары», - сказаў прадстаўнік кампаніі. Ён не змог адказаць, калі пачнецца прапампоўка па нафтаправодзе, запэўніўшы, што СМІ аб гэтым будуць праінфармаваныя.

Як паведамлялася раней, першы танкер з азербайджанскай нафтай дэдвейтам каля 81 тыс. тон прыбыў у порт Паўднёвы (Адзеская вобласць Украіны) 29 студзеня. 31 студзеня павінная была завяршыцца разгрузка танкера. Пачаць прапампоўку меркавалася 1 або 2 лютага.

Пастаўкі нафты з Азербайджана будуць ажыццяўляцца на падставе дамоўленасцяў паміж ЗАТ «Беларуская нафтавая кампанія», Дзяржаўнай нафтавай кампаніяй Азербайджана (SOCAR) і Венесуэлай. Азэрбайджанская нафта будзе замяшчаць венесуэльскую ў межах своп-кантрактаў. У 2011 годзе па своп-схеме ў Беларусь па нафтаправодзе Адзеса - Броды плануецца паставіць 4 млн. тон азербайджанскай нафты.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках