25 лiстапада 2024, панядзелак, 15:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фядуту стала дрэнна падчас допыту

16
Фядуту стала дрэнна падчас допыту

11 сакавіка палітолага Аляксандра Фядуту, які ўтрымліваецца ў турме КДБ, выклікалі на допыт.

Допыт перапыніўся з-за стану здароўя зняволенага. Учора ўвечары жонка вязня Марына Фядута патлумачыла «Радыё Свабода», што здарылася.

«Падчас допыту яму паведамілі, што Святлана Навумава памерла, і яму стала дрэнна. Таму спынілі допыт і перанеслі на 12 сакавіка. Можа быць, у суботу дапытаюць зноў», - распавяла жонка палітолага.

Нагадаем, што Святлана Навумава, адна з лідэраў кампаніі «Гавары праўду», памерла з-за хваробы нырак некалькі дзён таму.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках