25 лiстапада 2024, панядзелак, 16:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міхалевіч з'ехаў з Беларусі

253
Міхалевіч з'ехаў з Беларусі

(абноўлена) Вызвалены пад падпіску аб нявыездзе кандыдат у прэзідэнты напісаў у сваім блогу, што цяпер знаходзіцца ў «недасягальнай для КДБ месцы».

14 сакавіка ў блогу Алеся Міхалевіча з'явіўся запіс: «Мяне выклікаюць для правядзення следчых дзеянняў у КДБ. Я маю падставы лічыць, што з будынка КДБ ужо не выйду. Таму мяне ў КДБ не будзе. Зараз я знаходжуся ў надзейным месцы, не ў зоне дасяжнасці беларускага КДБ. Збіраюся працягваць працу над спыненнем катаванняў і вызваленнем ўсіх, хто незаконна ўтрымліваецца па палітычных матывах у турмах».

Рух «За Свабоду» паведамляе, што Міхалевічу атрымалася ноччу выехаць з краіны, дарога ў «надзейнае месца» заняла суткі. Сям'я засталася ў Менску. «Для мяне існуе адзіная прычына, якая апраўдвае такія мае крокі, - гэта рэальная фізічная пагроза, - заявіў Міхалевіч сайту руху. - Усе бачаць, што гэтыя людзі гатовыя пайсці на ўсе, у іх дзеяннях няма законнасці і адкрытасці».

Палітык з'яўляецца абвінавачваным па крымінальнай справе аб так званых масавых беспарадках у Менску 19 снежня 2010 года (арт. 293 КК). Ён быў затрыманы ў ноч на 20 снежня. Праз два месяцы, 19 лютага, яго адпусцілі з СІЗА КДБ пад падпіску аб нявыездзе.

28 лютага на прэс-канферэнцыі ў Менску Алесь Міхалевіч заявіў, што з СІЗА КДБ яго вызвалілі пасля згоды стаць агентам. Па словах палітыка, на гэты крок ён вымушаны быў пайсці «з-за жудасных умоваў утрымання ў СІЗА, якія можна расцаніць як катаванні». Як сцвярджае Міхалевіч, у турме КДБ яго ставілі на расцяжку ў кайданках, выводзілі на холад, прымушалі стаяць каля сцяны 40 хвілін, не выключалі электрычны свет у камеры, падлогу у камэры фарбавалі фарбай на ацэтоне і прымушалі зняволеных дыхаць гэтымі выпарэннямі, трымалі у перапоўненай камеры .

Напісаць каментар 253

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках