25 лiстапада 2024, панядзелак, 18:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Маладафронтаўца арыштавалі за графіці «Саша, сыходзь!»

17
Маладафронтаўца арыштавалі за графіці «Саша, сыходзь!»

Актывіста «Маладога Фронту» з Жодзіна арыштавалі ноччу, непадалёк ад надпісу «Cаша, сыходзь!».

Рамана Васільева ўсю ноч пратрымалі ў камеры. Міліцыянты паведамілі, што юнак атрымае вялікі штраф за размалёўку горада.

Пры арышце невядомыя ў цывільным паводзілі сябе груба: паставілі актывіста на калені каля сцяны, заламалі рукі за спіной, апранулі кайданкі, выклікалі патруль, экспертаў. У міліцэйскі пастарунак хлопца адвезлі ў 2:40 ночы, павялі на допыт у кайданках, знялі іх толькі ў 4:30. Допыт працягваўся да 5 раніцы, Раман першапачаткова адмаўляў усе абвінавачванні, перадае прэс-служба МФ.

З 6 да 9 гадзін Васільеў прабыў у «шклянцы», пасля хлопца адвялі на асабісты дагляд рэчаў, але міліцыянты гэтым не абмежаваліся. Супрацоўнікі міліцыі дапыталі і правялі ператрусы ў сяброў актывіста. На кватэры Рамана Васільева падчас ператрусу канфіскавалі ўлёткі «Свабоду палітвязням!», улёткі з заклікам на Дзень волі і два вінчэсцеры з інфармацыяй.

У ходзе следчых дзеянняў юнаку пагражалі, міліцыянты паводзілі сябе вельмі груба, пагражалі, калі Раман не напіша прызнанне. Пад ціскам актывіст узяў на сябе віну за надпіс «Саша, сыходзь!».

Васільеў выказвае боязь, што на яго могуць «павесіць» ўсе палітычныя графіці ў Жодзіна, якія з'явіліся ў горадзе ў апошні час.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках