25 лiстапада 2024, панядзелак, 9:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гомелі моладзь спявала замест «Ляпісаў», а спецназ паляваў на журналіста

27
У Гомелі моладзь спявала замест «Ляпісаў», а спецназ паляваў на журналіста

13 сакавіка ў Гомелі на адкрытай пляцоўцы каля Цэнтральнага рынку прайшоў флэш-моб супраць адмены канцэрту гурта «Ляпіс Трубяцкой».

Нагадаем, 13 сакавіка ў Гомелі планаваўся канцэрт гурта, які быў адменены.

Група маладых людзей самаарганізавалася для правядзення акцыі з дапамогай сацыяльных сетак. Яны вырашылі публічна выказаць свой пратэст супраць адмены гомельскага канцэрта.

У мерапрыемстве прыняло ўдзел каля 50 чалавек. Яны праспявалі песню з новага альбома гурта «Грай», перадае БелаПАН.

Пасля да ўдзельнікаў флэш-мобу падышлі два супрацоўнікі міліцэйскага спецназа, якія запатрабавалі разысціся, прыстрашыўшы маладых людзй затрыманнем. Удзельнікі акцыі не сталі спрачацца і разышліся.

Аднак яшчэ да пачатку флэш-моба каля Цэнтральнага рынку спецназаўцы затрымалі гомельскага журналіста Алега Ражкова, які збіраўся запісаць на відэа акцыю. Міліцыянты патлумачылі, што малады чалавек не мае права весці відэаздымку на вуліцы і такім чынам парушае закон, аднак які менавіта, растлумачыць не змаглі.

Ражкоў быў дастаўлены ў АУС Цэнтральнага раёна Гомеля, дзе для таго, каб пацвердзіць сваю асобу прад'явіў пасведчанне сябра БАЖ. Міліцыянты выказалі сумнеў у сапраўднасці дакумента і канфіскавалі яго для экспертызы. З журналіста ўзялі пісьмовыя тлумачэнні, пасля чаго адпусцілі. Ражкоў мае намер абскардзіць незаконныя, на ягоную думку, дзеянні міліцыі.

Нагадаем, канцэрт быў адменены нібыта з-за таго, што ў лёгкаатлетычным комплексе «Дынама», дзе ён павінен быў прайсці, не паспелі ліквідаваць недахопы, выяўленыя падчас нядаўняй праверкі МНС. Пра гэта заявіла кіраўніцтва спарткомплексу.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках